wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Макей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макей.

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Маке́й (5 жніўня 1958, Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 26 лістапада 2022) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат, міністр замежных спраў (2012—2022), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008—2012).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 жніўня 1958 года ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Бацькі ўсё жыццё жылі ў Некрашэвічах. Бацька працаваў у мясцовым калгасе, памёр у 2014 годзе, маці памерла ў 2006 годзе. Акрамя Уладзіміра, у сям’і была дачка Наталля. У сям’і Макеяў дзяцей выхоўвалі ў «жалезнай» дысцыпліне[3]. Летам Уладзімір працаваў на сенажаці ў калгасе. Вучыўся ў базавай школе ў вёсцы Некрашэвічы. У 1975 годзе скончыў з залатым медалём сярэднюю школу ў суседняй вёсцы Лукі.[3]

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Паводле даных СМІ, у 1980—1991 гадах працаваў у Галоўным разведвальным упраўленні Міністэрства абароны СССР[ru], дзе даслужыўся да палкоўніка[4]. Служыў ва Украіне, накіроўваўся на службу ў Афганістан. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.

Да 1993 года працаваў у органах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, затым знаходзіўся на дыпламатычнай службе[5]. У 1993—1995 гадах — трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1996—1999 гадах — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. У 1999—2000 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў.

З сакавіка 2000 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 20 жніўня 2012 года — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Тое, што ён рабіў на сваёй пасадзе ў 2015-2019, было выкананнем задачы Лукашэнкі па наладжванню шматвектарнасці, як заўважае Віталь Цыганкоў[6]. Пасля 2020 года яго місія ўвогуле стала невыканальнай, адзначае Віктар Багдзевіч[7].

У час палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе Уладзімір Макей падтрымаў рэжым Лукашэнкі, гвалт супраць пратэстоўцаў і пагром грамадзянскай супольнасці. Тады ж з нагоды накладзеных міжнародных санкцый заявіў:

" Любое далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць [Беларусі] перастане існаваць. І гэта, я лічу, будзе абсалютна абгрунтавана ў такой сітуацыі[8].
"

25 лістапада 2022 года правёў сустрэчу з Апостальскім нунцыем у Беларусі Антэ Ёзічам[9].

Памёр 26 лістапада 2022 года[10]. 29 лістапада ў Цэнтральным доме афіцэраў адбылося развітанне з Уладзімірам Макеем, у гэты ж дзень ён быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Ведаў англійскую і нямецкую мовы.

Сям’я

Меў двух сыноў ад двух шлюбаў. Другая жонка — актрыса і тэлевядучая Вера Палякова-Макей.

Сястра — Наталля, жыве ў Баранавічах[3].

Цешча — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры фізічнай рэабілітацыі[11], раней — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[12].

Узнагароды

Зноскі

  1. Belarus foreign minister Makei dies suddenly - Belta
  2. 1 2 3 4 https://zviazda.by/be/news/20221126/1669475127-pamyor-ministr-zamezhnyh-sprau-belarusi-uladzimir-makey
  3. 1 2 3 Чем живет малая родина Макея и почему к главе МИД там двоякое отношение Архівавана 8 чэрвеня 2021.
  4. «Будет спасать Лукашенко от санкций» // Свободные новости плюс. — 2012. — № 34 (478). — 28 августа. — С. 8
  5. Міністр і намеснікі міністра замежных спраў Беларусі
  6. Радыё Свабода
  7. Радыё Свабода
  8. Макей считает, что из-за санкций гражданское общество перестанет существовать
  9. Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі В.Макея з Апостальскім Нунцыем (бел.) . mfa.gov.by (25 лістапада 2022).
  10. Памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
  11. Полякова Татьяна Дмитриевна
  12. Жонка Макея: «Ён мужык з рукамі. Можа і градкі ўскапаць, і зеляніну пасеяць»(недаступная спасылка)
  13. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 года № 136 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 24 верасня 2015.
  14. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нядаўна памерлыя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Некрашэвічах
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных