wd wp Пошук:

Леў Сапега

Не блытаць з Львом Міхайлавічам Сапегам — суддзём земскім гарадзенскім. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Леў Іванавіч Сапега (4 красавіка 1557, в. Астроўна, цяпер Бешанковіцкі раён — 7 ліпеня 1633, Вільня) — адзін з найбольш уплывовых дзяржаўных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ў кан. XVI — першай трэці XVII ст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў магнацкай сям’і, якая мела ўплывовыя сваяцкія сувязі, валодала багатымі маёнткамі, што давала магчымасць зрабіць бліскучую кар’еру. Род Сапегаў быў праваслаўным, але Л. І. Сапегу ў 7-гадовым узросце аддалі вучыцца ў Нясвіжскую пратэстанцкую школу, дзе выкладалі запрошаныя ўладальнікам Нясвіжа Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя тагачасныя дзеячы навукі і культуры. Л. І. Сапега авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай, грэчаскай мовамі і быў падрыхтаваны да засваення тагачаснага ўніверсітэцкага курса. У 13-гадовым узросце ён паехаў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, дзе некалькі гадоў вывучаў гісторыю рымскага і царкоўнага права, знаёміцца з мастацтвам Рэнесансу. Пасля вяртання ў ВКЛ Л. І. Сапегу па хадайніцтве Мікалая Радзівіла Рудога прымаюць на службу да двара караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, які быў уражаны эрудыцыяй і ведамі юнака.

Герб Льва Сапегі. 1588

У 1580, ва ўзросце 23 гадоў, Л. І. Сапега атрымаў пасаду сакратара гаспадарскага, а ў 1581 пісара гаспадарскага ў Канцылярыі ВКЛ. У гэтым жа годзе ён выступіў асноўным арганізатарам стварэння Трыбунала ВКЛ — вышэйшага апеляцыйнага суда краіны. Са згоды Жыгімонта Вазы, пераемніка Стэфана Баторыя, Л. І. Сапега ўзначаліў працу над трэцяй рэдакцыяй Статутам ВКЛ, выдатнага помніка юрыдычнай думкі, які быў надрукаваны ў 1588 за ўласны кошт Л. І. Сапегі з напісанымі да яго дзвюма прадмовамі: адна — зварот да Жыгімонта Вазы, другая — зварот да грамадзян ВКЛ. Аўтарытэт Л. І. Сапегі ў ВКЛ быў вялікі, таму, нягледзячы на разыходжанні поглядаў на палітыку, Жыгімонт Ваза ў 1589 назначыў яго канцлерам ВКЛ, гэту пасаду Л. І. Сапега займаў на працягу 34 гадоў. У 1621 стаў таксама і ваяводам віленскім, а з 1625 адначасова і вялікім гетманам літоўскім.

Да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў Ласосін, Ружану і Зельву на Слонімшчыне, Асвею і Бешанковічы на Полаччыне, Бялынічы, Цяцерын і Круглае ў Аршанскім павеце, частку ўладанняў князёў Лукомскіх, Здзяцель (Дзятлава) на Новагародчыне, Чарнобыль на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладанняў. Ён жа выкупіў Іказнь і Друю ў нашчадкаў кодзенскай галіны роду Сапегаў. У яго ўладанні знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел і інш. Багацці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. Рускай смуты пачатку 17 ст.

Віленскі касцёл Міхаіл Арханёла

Л. І. Сапега падтрымліваў ідэю царкоўнай уніі ў ВКЛ (1596), бо лічыў, што рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Разам з тым Сапега быў катэгарычным праціўнікам гвалту як сродка ўмацавання веры. Сам перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм, а ў 1588 прыняў каталіцтва, быў адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. На яго час прыпаў перыяд цяжкіх ваенных канфліктаў на паўночна-заходніх, усходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у баявых дзеяннях (у т.л. Лівонскай вайне), ахвяраваў сваю маёмасць на ўтрыманне арміі ВКЛ — сабраны на яго сродкі гусарскі полк удзельнічаў у бітве пад Вялікімі Лукамі і пры аблозе Пскова. Узначальваў пасольства ВКЛ па працягу дзеяння Ям-Запольскага міру (1582), заключыў мірныя дагаворы з Фёдарам Іаанавічам і Барысам Гадуновым (1600). Праславіўся Л. І. Сапега і як мецэнат, на свае сродкі ён будаваў касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, адкрываў школы, шпіталі, прытулкі. У сваіх маёнтках ён сабраў каля 3 тыс. кніг. Апекаваў над мастакамі і літаратарамі. Паклаў пачатак ружанскаму архіву, а на схіле гадоў займаўся ўпарадкаваннем Метрыкі ВКЛ.

Надмагілле Льва Сапегі і яго жонак

Дзеці

Ад 1-га шлюбу: Кацярына, Крыштаф, Ян Станіслаў, Андрэй
ад 2-га шлюбу: Ганна, Мікалай, Крыштаф Міхал, Казімір Леў

Ушанаванне памяці

11 верасня 2010 ў Лепелі паставілі помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага[4].

22 жніўня 2019 у гістарычным цэнтры Слоніма ўсталявалі помнік Льву Сапегу. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэй за 4 м. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін[5].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12168797X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Leo // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 239.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12168797X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. У Лепелі адкрылі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 13 верасня 2010
  5. У Слоніме паставілі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 22 жніўня 2019

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Ян Караль Хадкевіч
Гетман вялікі літоўскі
16251633
Пераемнік:
Крыштаф Радзівіл
Тэмы гэтай старонкі (25):
Нарадзіліся 14 красавіка
Леў Сапега
Нарадзіліся ў Віцебскім ваяводстве
Канцлеры вялікія літоўскія
Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Пахаваныя ў Вільнюсе
Старосты слонімскія
Падканцлеры літоўскія
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў Вільнюсе
Памерлі ў 1633 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 4 красавіка
Асобы
Сапегі
Памерлі 7 ліпеня
Ваяводы віленскія
Старосты магілёўскія
Старосты берасцейскія
Сапегі
Пісары гаспадарскія
Нарадзіліся ў 1557 годзе
Гетманы вялікія літоўскія
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных