wd wp Пошук:

Леў Міхайлавіч Сапега

Не блытаць з Львом Іванавічам Сапегам — вялікім канцлерам літоўскім.

Леў Сапега (да 1555 — паміж 20 жніўня і 20 верасня 1610) — суддзя земскі гарадзенскі (з 1590).

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын Міхаіла і Марыны з Быстрэйскіх, брат Мікалая, вялікага кухмістра літоўскага.

У 1581 годзе збіраў падаткі ў Віцебскім ваяводстве. У 1584 годзе атрымаў урад войскага віцебскага, у 1590 — суддзі земскага гарадзенскага. У 1598 годзе дэпутат Трыбунала ВКЛ.

Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм.

Сям’я

У шлюбе з Аленай, дачкой вялікага пісара Міхаіла Гарабурды, дзяцей не было. Асноўныя свае маёнткі запісаў пляменнікам Яну Дамініку, Мікалаю і Фрыдэрыку Мікалаевічам Сапегам, з умовай выплаты 4000 коп літоўскіх грошаў жонцы.[2]

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/lew-sapieha-zm-1610-wojski-witebski
  2. Семянчук, 2014, с. 389

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Суддзі земскія гарадзенскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1610 годзе
Катэгорыя·Войскія віцебскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сапегі