wd wp Пошук:

Леанід Міхайлавіч Лыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лыч. Леанід Міхайлавіч Лыч (8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобласць — 17 студзеня 2021) — беларускі гісторык, публіцыст. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар (1993).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся сялянскай сям’і на Уздзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957), працаваў настаўнікам (1958-1961). З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да галоўнага навуковага супрацоўніка (2016), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы, абароны нацыянальнай культуры і незалежнасці. Ён быў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама нязменным сябрам Рады гэтага аб’яднання.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т.5, 1975), «Гісторыя рабочага класа БССР» (т.4, 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (т.2, 1995), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994) і інш.

У кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты» (2010) раскрываюцца фармаванне канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі і шляхі пераўвасаблення яе ў практыку. З усяго комплексу звязаных з гэтым пытанняў найбольш падрабязна разгледжаны нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва і асветніцка-моўны фактар. Храналагічна кніга заканчваецца 30-мі гадамі ХХ ст.

Даследаваў праблему культурнага жыцця на тэрыторыі, што знаходзілася пад юрысдыкцыяй акупацыйных уладаў у кнізе «Нацыянальна культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 ― ліпень 1944 г.)», якая выйшла ў 2011 годзе.

Кніга «Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі» (2013) прысвечана раскрыццю становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, нацыянальна-культурным жыццём. Аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў.

У кнізе «Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы» (2015) раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР — БССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь у 1995 г. рэферэндуму, згодна з якім насуперак сусветнай практыцы краін з адным тытульным народам статус другой дзяржаўнай мовы надалі ў Беларусі і рускай мове. Аўтар паказвае, што пры падтрымцы дзяржаўнага чыноўніцкага апарату руская мова трывала ўсталявалася ва ўсіх сферах афіцыйнага жыцця, зрабіўшы лішняй, непатрэбнай для яго беларускую мову.

Выбраная бібліяграфія

Грамадска-палітычныя погляды

" «Што тычыцца апошняй чвэрці стагодздзя, дык хай бы яго не было, чым такое. Нават пры класычнай савецкай уладзе першыя сакратары, старшыні Саўміну (нават прысланыя з Масквы) не адважваліся гаварыць, што беларусы — частка рускай нацыі і таму называць нас „рускімі са знакам якасьці“. Ніхто не адмаўляў у арыгінальнасці, самабытнасці нашай культуры і мове[3]. "

Ацэнкі дзейнасці

Сям’я

Ягоныя браты:

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 28 мая 2020.
  2. Памёр прафесар Леанід Лыч // Novy čas — 2002. — ISSN 2218-2144 Праверана 17 студзеня 2021.
  3. Лычу 90 гадоў. Мінуўшчына Беларусі ў біяграфіі гісторыка
  4. Памёр гісторык Леанід Лыч, абаронца беларускай мовы. У яго быў каранавірус Архівавана 18 студзеня 2021.
  5. «Па дзясятку кніг за год за ўласны кошт». У памяць пра гісторыка Леаніда Лыча Архівавана 18 студзеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Гісторыкі СССР