wd wp Пошук:

Любоў Мікалаеўна Уладыкоўская

Любоў Мікалаеўна Уладыкоўская (англ.: Liubou Uladykouskaja; у 1990—2006 гадах — Любоў Мікалаеўна Канаплянік; нар. 14 лютага 1967, Падарэссе, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі культуролаг, грамадскі дзеяч, асветніца. Заснавальнік і генеральны дырэктар установы «Міжкультурны дыялог»[1], стыпендыят праграмы Фулбрайта (2014—2015, Універсітэт Фларыды, ЗША).

Біяграфія

Беларуска, каталічка. Скончыла Паўстынскую сярэднюю школу (Слуцкі раён) з залатым медалём (1984), філалагічны факультэт БДУ з дыпломам з адзнакай (1989), аспірантуру на кафедры гісторыі беларускай літаратуры (1992) і дактарантуру на факультэце міжнародных адносін БДУ (2009). У 1993 г. абараніла дысертацыю «Канцэпцыя нацыянальнага светапогляду ў творчасці Янкі Лучыны»[2].

Працуючы ў Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь у 1994—1998 гг., шмат зрабіла для беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў i пашырэння беларускай мовы і культуры ў сферы адукацыі і навукі[3][4], для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці і дэмакратызацыі грамадства[5]. Дзеля распрацоўкі беларускай тэрміналогіі дамаглася стварэння Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі (1995)[6].

Актыўна садзейнічала беларусізацыі Каталіцкага Касцёла. Ініцыявала зварот да Яна Паўла Другога з просьбай аб падтрымцы беларускай дзейнасці кс. Уладзіслава Завальнюка, у супрацоўніцтве з якім пазней стварыла хрысціянскі інтэлектуальны клуб і займалася асветніцкай дзейнасцю[7][8]. З Блаславення Кардынала Казіміра Свёнтка ў 1996 г. стала намеснікам старшыні Арганізацыйнага камітэта па стварэнні Каталіцкага ўніверсітэта ў Мінску[9]. Падтрымала ідэю стварэння беларускамоўнага ўніверсітэта[10].

У снежні 1998 г., атрымаўшы падтрымку Вучонай Рады, узначаліла Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны, які набыў новае дыханне праз актывізацыю філасофскага і хрысціянскага напрамкаў[11][12]. Павялічылася колькасць навуковых тэмаў і асветніцкіх праектаў, быў створаны аддзел Праблем хрысціянства і нацыянальнага развіцця, у Цэнтр былі запрошаныя вядомыя беларусазнаўцы Віталь Скалабан, Іван Саверчанка, Леанід Лыч, Мікола Крукоўскі, Анатоль Грыцкевіч і інш., умацавалася матэрыяльная база[13]. Ініцыятыва распрацоўкі стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ва ўмовах глабалізацыі была падтрымана ЮНЕСКА[14]. Выступала ў мас-медыя з ідэяй стварэння Інстытута Беларусі[15][16]. У 2004 г. на хвалі барацьбы з беларушчынай пад маркай скарачэння колькасці юрыдычных асобаў Савет Міністраў рэарганізаваў Скарынаўскі цэнтр і далучыў яго да Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка[17][18]. У знак пратэсту ў чэрвені 2004 г. Любоў Уладыкоўская падала ў адстаўку.

З 2004 г. працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова». Перыядычна праходзіла навуковыя стажыроўкі і ўдзельнічала ў міжнародных праектах у Польшчы, Германіі, Літве, Украіне, Францыі, Нарвегіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША.

З 2008 г. пасля наведвання ЗША па праграме абмену амерыканскага ўрада пачала рапрацоўваць праблему захавання культурнай самабытнасці[19] і развіцця міжкультурнага дыялогу, прыцягнуўшы да гэтага пытання ўвагу інтэлектуальнай і творчай эліты Беларусі, дыпламатаў, бізнес-колаў, святароў[20]. У 2010 г. заснавала Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, у 2012 г — установу «Міжкультурны дыялог». З 2010 г. займаецца даследаваннем і папулярызацыяй амерыканістыкі ў Беларусі[21][22]. Рэалізавала шэраг міжнародных праектаў, сярод якіх „Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця” (2011—2012)[23].

Разам з В. Шалатоніным уключыла ў беларускі навукова-культурны кантэкст спадчыну Георгія Лахоўскага[24]. У цяперашні час працягвае даследаваць духоўныя ідэалы беларускага грамадства і паслядоўна выступае за яго нацыянальнае адраджэнне і маральнае аздараўленне[25].

Працы

Любоў Уладыкоўская — аўтар міжнародных праектаў і грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне беларускай суб’ектнасці і развіццё міжкультурнага дыялогу, а таксама некалькіх універсітэцкіх курсаў і каля 300 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 7 аўтарскіх манаграфій.

Зноскі

  1. Сайт установы «Міжкультурны дыялог»
  2. Уладыкоўская, Л., Беларусь існуе там, дзе жыве беларуская мова [Інтэрв’ю] // Часопіс Верасень № 2 (7), 2012.
  3. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Каб не ўмерлі / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1994. — 21 кастрычніка. — С. 5, 12
  4. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Верыць у Беларусь / Л.Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1997. — 26 снежня. — С. 5, 14 — 15.
  5. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Прыняць і падтрымаць беларушчыну / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1998. — 30 кастрычніка.
  6. Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, ISBN 83-913780-0-4.
  7. Уладыкоўская-Канаплянік, Л., кс. Завальнюк, У. Прыйшлі, каб служыць / Л. Уладыкоўская-Канаплянік, кс. У. Завальнюк // Літаратура і мастацтва. — 1998. — 29 мая.
  8. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Пераемнікі філарэтаў і філаматаў / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 1998. — 20 сакавіка.
  9. Уладыкоўская, Л. Грыцкевіч ствараў такую Беларусь, якой яна павінна быць / Л. Уладыкоўская. — Рэжым доступу: https://www.svaboda.org/a/26805828.html. - Дата доступу: 21.01.2015.
  10. Уладыкоўская-Канаплянік, Л., Нацыянальны універсітэт і дзяржава патрэбны адзін аднаму. Інтэрв’ю // Звязда. — 2000. — 12 лютага., 2000.
  11. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. «Ад краязнаўства — да філасофіі культуры»: Інтэрв’ю / Зап. Кірылы Пазняка // Літаратура і мастацтва. — 2000. — 18 лютага.
  12. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Свядомы выбар беларускіх асветнікаў // Інтэрв’ю часопісу «Благодать». — 2001. — № 10 (64). — С.8 — 11.
  13. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Зірнем праўдзе ў вочы. Праблема нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі і роля Скарынаўскага цэнтра / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Літаратура і мастацтва. — 2000. — 7 ліпеня.
  14. Уладыкоўская-Канаплянік, Л., Зелянкоў, А., Стражаў, В. Асновы стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ва ўмовах глабалізацыі / Л. Уладыкоўская-Канаплянік, А. Зелянкоў, В. Стражаў // Беларусь — XXI ст.: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё : матэр. Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 10-12 снеж. 2003 г. / ННАЦ імя Ф. Скарыны; рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік і інш.. — Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 2004. — С. 20 — 37.
  15. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Чаму патрэбны Інстытут Беларусі? // Народная газета. — 2002. — 7 мая., 2002.
  16. Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Інстытут Беларусі — мара ці рэальнасць? / Л. Уладыкоўская-Канаплянік // Народная воля. — 11 верасня. — 2002.
  17. Аксак, В. Націск на Скарынаўскі цэнтр. Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/a/24835324.html - Дата доступу: 25.01. 2001.
  18. Ліквідацыя Цэнтра імя Ф. Скарыны ў Менску. http://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=9446 Дата доступу: 07.04.2004.
  19. Уладыкоўская, Л. Як захаваць культурную самабытнасць? / Л. Уладыкоўская. — Мінск, 2010. — 116 с.
  20. Уладыкоўская, Л. Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма / Л.Уладыкоўская. — Мінск: Установа «Міжкультурны дыялог», 2014. — 92 с.
  21. Уладыкоўская, Л. Адкрыццё маёй Амерыкі, або навошта беларусам ЗША? / Л.Уладыкоўская. — Мінск: Тэсей, 2012. — 80 с. ISBN 978-985-463-492-0.
  22. Uladykouskaja, L. (2018). America through the eyes of Belarusians. Saarbrücken, Germany: Lambert Academic Publishing ISBN 6202199865, ISBN 978-6202199865.
  23. У Беларусі стартаваў міжнародны праект «Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця» . Рэжым доступу: http://zbsb.org/node/3260  — Дата доступу: 07.11.2018.
  24. Любоў Уладыкоўская, Валерый Шалатонін. Беларус, чалавек Сусвету: Георгій Лахоўскі.
  25. Беларускі народ не мае адваката. 8 фактаў трансфармацыі нацыянальнай культуры. Рэжым доступу: https://www.svaboda.org/a/28945943.html. - Дата доступу: 29 снежня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта