wd wp Пошук:

Брахманы

Гэты артыкул — пра варну. Пра свяшчэнныя пісанні гл. Брахманы, кнігі.

Брахманы або браміны (ад санскрытскага слова IAST Brāhmaṇa IAST; дэванагары ब्राह्मण) — вышэйшая з чатырох галоўных індуісцкіх варн, варна жрацоў. Аналаг еўрапейскага духавенства.

Брахманы служаць духоўнымі настаўнікамі ў сем’ях большасці кастаў вышэйшага або сярэдняга статусу.

Брахманы складаюць толькі 2-5% насельніцтва Індыі. Назва звязана са стваральнікам Сусвету Брахмай. Большасць брахманаў арыі не толькі духоўна, але і па генетычнаму паходжанню.

У Індыі брахманаў таксама называюць Віпра — натхнёнымі і двіджа — двойчы-народжанымі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Жрацы
Катэгорыя·Індуізм