wd wp Пошук:

Алея Класікаў

Фатаграфія з боку праспекта «Штэфан чэл Марэ»

Алея Класікаў — скульптурны комплекс у парку «Штэфан чэл Марэ» горада Кішынёва. Па абодва бакі алеі на пастаментах з чырвонага паліраванага граніту ўсталяваны бронзавыя бюсты пісьменнікаў і грамадска-палітычных і культурных дзеячаў Малдовы. Алея Класікаў перасякае цэнтр парка, дзе на гранітнай калоне ўсталяваны бронзавы бюст А. С. Пушкіна (1885) працы скульптара А. М. Апякушына. Алея была збудавана ў 1958 годзе і з тых часоў стала любым месцам адпачынку гараджанаў і гасцей сталіцы. Спачатку алея складалася з 12 бюстаў, але пасля распаду СССР яе сталі дапаўняць бюстамі дзеячаў малдаўскай культуры, чыя творчасць не віталася ў савецкі перыяд, а таксама скульптурамі румынскіх паэтаў і пісьменнікаў.

У Алеі Класікаў на дадзены момант усталяваны 25 бюстаў.

БюстЧас усталёўкіСкульптарВыява
Васіле Александры1957Л. І. Дубіноўскі
Тудор Аргезі1995Дзмітрый Вердзяну
Георге Асакі1957Л. І. Дубіноўскі
Джорджэ Баковія2001Міліца Петрашку
Лучыян Блага1992Аляксандр Пікуноў-Тырцэу
Актавіян Гога2000Корнел Медра
Аляксандру Доніч1957І. Л. Кептэнару
Нікалае Ёрга1990-яМіхаіл Екобіч
Дзмітрый Кантэмір1957Н. Гарэнышаў
Міхаіл Кагэлнічану
Джорджэ Кошбук1996Канстанцін Паповіч
Джорджэ Кэлінеску1997Сергей Ганенка
Іён Крангэ1957Леў Авербух
Аляксей Мацеевіч1990Дзмітрый Русу-Скварцоў
Нікалае Мілеску-Спэтару1957Леў Авербух
Канстанцін Негруцы1957Л. І. Дубіноўскі і Аляксандр Майко
Алеку Русо1957В. Ларчанка
Міхаіл Садавяну1990-екалектыў аўтараў
Канстанцін Стамаці1957Леанід Фітаў
Канстанцін Стэрэ1991Г. Дубровін
Мікіта Стэнеску1990-екалектыў аўтараў
Аляксандр Хіждау1957В. Кракавяк
Багдан Петрычэйку Хашдэу1957Іосіф Кептэнару
Мірча Эліадэ1997Васілій Голя
Міхай Эмінеску1957Л. Дубіноўскі
Грыгорэ Віеру2010Ромі Адам
Адрыян Пэунеску2011[1]Ромі Адам

Зноскі

  1. Adrian Păunescu pe Aleea Clasicilor din Chișinău, alături de Nichita Stănescu şi Grigore Vieru | UNIMEDIA - portalul de ştiri nr. 1 din Moldova

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Славутасці Кішынёва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96