wd wp Пошук:

Дойна Алдзя-Тэадоравіч

Дойна Алда-Тэадоравіч (рум.: Doina Aldea-Teodorovici; 19581992) — малдаўская савецкая спявачка

, жонка кампазітара і спевака Іёна Тэадоравіча, Заслужаная артыстка Малдаўскай ССР (1992).

Біяграфія

Нарадзілася 15 лістапада 1958 года ў Кішынёве ў сям’і інтэлігентаў — Eugenia і Gheorghe Marin: бацька быў пісьменнікам і журналістам, а маці — выкладчык рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 у Кішынёве.

Мастацкі талент Дойны выявіўся яшчэ ў дзяцінстве і ўжо навучаючыся ў школе, яна брала ўдзел у дубляванні на рускую мову фільмаў кінастудыі «Малдова-фільм». Адначасна з агульнаадукацыйнай, вучылася ў музычнай школе. З 14 гадоў працавала ў ансамблі «Moldoveneasca», з якім пабывала ў многіх рэспубліках СССР, а таксама ў Манголіі, Алжыры, Германіі, Кіпры і на фэсце моладзі ў Гаване, Куба. У 1975 годзе Дойна скончыла школу і ў гэтым жа годзе разам з Юрыем Нікалаевым была вядоўцай шоу-праграмы «Шырэй кола». У 1979 годзе скончыла філалагічны Факультэт Кішынёўска дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці румынская мова і літаратура. З 1979 па 1988 год працавала ў якасці выкладчыка сусветнай літаратуры Кішынёўскага педагагічнага інстытута, цяпер — Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Іёна Крангэ.

У 1981 годзе Дойна выйшла замуж за Іёна Алда-Тэадоравіча, малдаўскага кампазітара і спевака, і 5 жніўня 1982 года ў іх нарадзіўся сын — Крыстафер Алда-Тэадоравіч. У гэтым жа годзе ў Дойны адкрыўся талент эстраднай спявачкі і яна стала выступаць на сцэне разам з мужам[1]. Выступалі яны ў многіх гарадах і селах Малдавіі і Румыніі.

30 кастрычніка 1992 года Іён і Дойна загінулі ў аўтакатастрофе ў 49 кіламетрах ад Бухарэста — машына, на якой яны ехалі ў Кішынёў, уразалася ў дрэва. Пахаваны на Цэнтральных (Армянскіх) могілках Кішынёва.

У 1993 годзе пасмяротна Дойна Алда-Тэадоравіч была ўзнагароджана малдаўскім ордэнам Рэспублікі.

Памяць

Зноскі

  1. Исполнители - Ион и Дойна Алдя-Теодорович
  2. Памятник Иона и Дойны Алдя-Теодорович Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Дойна и Ион Алдя-Теодорович — два сердца бьющихся в такт Архівавана 22 красавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кішынёве
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Малдаўскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Малдовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта