wd wp Пошук:

Віярэл Антонавіч Балаган

Віярэл Балаган (ці Віктар Балаган) (14 снежня 1971, Кішынёў) — малдоўскі шахматыст, гросмайстар (1991).

Біяграфія

Віярэл быў другім дзіцём у сям’і. Усяго ў сям’і было пяць сыноў. Бацька Віярэла — спецыяліст у інфарматыку, яго маці — настаўнік іспанскай мовы.

Віярэл навучыўся гуляць у шахматы ад свайго бацькі ва ўзросце сямі гадоў. У 1981 годзе Віярэл пачаў займацца шахматамі з трэнерам — Іёнам Саланарам. У 1984 годзе Віярэл стаў кандыдатам у майстра. З 1986 года Балаган займаўся з малдрўскім шахматыстам Вячаславам Андрэевічам Чабаненкам.

У 1988 годзе Віярэл скончыў школу з паглыбленым вывучэннем іспанскай мовы. У 1989 годзе ён паступіў і ў 1993 годзе скончыў Расійскую Дзяржаўную Акадэмію Фізічнай Культуры (РДАФК). У 1993 годзе Балаган паступіў у аспірантуру (РДАФК). У 1996 годзе Балаган абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Структура комплекснай падрыхтаванасці шахматыстаў высокай кваліфікацыі». У гэты ж час Балаган пачаў займацца шахматамі з вядомым шахматным трэнерам Маркам Дварэцкім.

Першым значным дасягненнем у шахматнай кар’еры Балагана была дзяльба разам з Барысам Гельфандам і Аляксеем Шыравым 1—3 месцаў на першай дошцы на моладзевых гульнях СССР 1989 года. У 1990 годзе Балаган стаў міжнародным майстрам.

У 1991 годзе Балаган выканаў норму гросмайстра. Званне гросмайстра яму было прысвоена ў кастрычніку 1991 года на Кангрэсе ФІДЭ. У 1991 годзе Віярэл Балаган браў удзел у апошнім чэмпіянаце СССР і заняў 7-е месца. У студзені 1992 года Балаган быў 52-м у рэйтынг спісе ФІДЭ.

Балаган 7 гадоў гуляў за шахматны клуб Дрэздэна ў Бундэслізе (Германія). У 1993 — 1995 годах Балаган гуляў за французскі клуб Бельфор (Belfort). У 1995 — 1997 годах Балаган гуляў за клуб «Таттрансгаз» (Казань). У складзе гэтага клуба Балаган у 1996 годзе выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. У 1993 годзе Балаган выйграў турніры ў Остраве і ў Лас Пальмасе, у 1995 годзе — у Маскве. У 1997 годзе Балаган выйграў «Нью-Ёрк-опен»,

У 1997 годзе Балаган вырашыў скончыць шахматную кар’еру і заняўся бізнесам. Аднак пасля эканамічнага крызісу ў Расіі ў 1998 годзе аднавіў шахматную кар’еру і ў тым жа годзе выйграў турнір у Бурбон-Лансі (Францыя)[2].

Кнігі

Зноскі

  1. FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 March 2021 — 2021.
  2. 2nd Bourbon-Lancy (FRA) International Open
  3. Ступени или как стать гроссмейстером. Мемуары шахматиста(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кішынёве
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі шахматных алімпіяд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных