wd wp Пошук:

Cronograf

Cronograf — штогадовы міжнародны фестываль дакументальнага кіно, створаны па ініцыятыве маладых кінематаграфістаў Малдовы (у прыватнасці прадстаўнікоў OWH Studio) з мэтай папулярызацыі і адраджэння культурнага жыцця і малдаўскага кінамастацтва ў цэлым. Упершыню мерапрыемства праведзена ў 2001 годзе ў горадзе Кішынёў.

Сёння фестываль дакументальнага кіно «Cronograf» з’яўляецца адным з самых папулярных у Паўднёва-Усходняй Еўропе і дае магчымасць малавядомым рэжысёрам вылучыцца сярод іншых, паказаць аўдыторыі свае фільмы і даведацца навінкі са свету дакументалістыкі. Штогод колькасць удзельнікаў фестывалю і цікавасць да яго расце.

Дакументалісты могуць у прыязнай, гасціннай і нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць перспектывы стварэння сумесных праектаў і супрацоўніцтва, прадставіць свае кінакарціны на меркаванне калег, азнаёміць гледачоў з рознымі кінажанрамі і данесці свой пасыл праз экранізаваныя жыццёвыя гісторыі.

З гэтай мэтай праграма міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно «Cronograf» прадугледжвае конкурсныя і пазаконкурсныя паказы, кінапрэм’еры, прэс-канферэнцыі, тэматычныя абмеркавання і майстар-класы для тых, хто толькі робіць першыя крокі ў свет кінематаграфіі.

Праграма фестывалю

Фестываль мае чатыры секцыі:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Культура Малдовы