wd wp Пошук:

Кісліца звычайная

Кіслі́ца звычайная[3] (Oxalis acetosella) — від кветкавых раслін роду Кісліца (Oxalis) сямейства Кіслічныя (Oxalidaceae). Тыпавы від роду.

Назвы

Заечая капуста, квасок, баршчоўка.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Кветка

Шматгадовая травяністая бессцябловая расліна вышынёй 8—15[3] см з тонкім паўзучым карэнішчам. Ад карэнішча адыходзяць пучкі лісця і кветкавыя стрэлкі. Лісце на чаранках, трайчастае, зімуючае, складваецца на ноч і ў пахмурнае надвор’е або на сонцы. Ліставыя пласцінкі адваротна-сэрцападобнай формы, з суцэльным краем. Кветкавыя стрэлкі з двума калякветнікамі і адной кветкай. Пялёсткі кветак белыя, з фіялетавымі жылкамі і жоўтымі плямамі каля асновы. Пялёсткаў — 5. Акрамя сапраўдных кветак на працягу лета развіваюцца больш дробныя клейстагамныя, якія не раскрываюцца і самаапыляюцца. Плод — 5-гранная падоўжаная каробачка. Насенне мае мясістую скурку і пры выспяванні выкідваецца праз шчыліны ў сценках каробачкі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Непал, Бутан, М’янма) абласцей Азіі і ў Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу зацененым месцам[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф[4]. Расце ў лясах, хмызняках. Цвіце ў маі[3].

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі (Магаданская, Мурманская, Пензенская вобласці, Якуція)[5].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая расліна. У лісці маецца шчаўевая кіслата, і яго магчыма спажываць у ежу[3]. Расліна ядавітая для жывёл[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Кислица обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Oxalis acetosella L. // «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кіслічныя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL