wd wp Пошук:

Кірыл Андрэевіч Сідарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідарэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Сідарэнка (нар. 25 жніўня 1995, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Клубная кар’ера

Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[1], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2015 года, пакінуўшы «Амкар», стаў іграком светлагорскага «Хімік». Правёў паспяховы сезон 2015, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У снежні 2015 года зноў апынуўся ў «Віцебску»[2], які ўзначаліў былы трэнер Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:1). У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[4].

У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[5], але беспяспяхова. У выніку, распачаў сезон 2017 у складзе гомельскага «Лакаматыва». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Лакаматыў» і перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[6].

У лістападзе 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[7]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2019, аднак у сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[8]. У складзе бабруйскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[9].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[10]. У сезоне 2020 дапамог магілёўскай камандзе перамагчы з Другой лізе, сам стаў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі з сезон. Пачатак сезона 2021 у Першай лізе прапусціў з-за траўмы, са жніўня пачаў з’яўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка, паспеў за 17 матчаў забіць 19 галоў і стаць другім бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[11] і хутка адправіўся на прагляд у тульскі «Арсенал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[12].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную 19 гадоў. 17 лістапада 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Кіпра. У студзені 2016 выступаў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (2 матчы), пасля чаго больш на выклікаўся ў зборную.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013/14дубльАмкар207
2014/15 (пач.)дубльАмкар30
2014 (2)Д2Віцебск120
2015Д2Хімік2911
2016 (1)Д1Віцебск120
2016 (2)Д2Смалявічы-СТІ112
2017Д2Лакаматыў2511
2018 (1)Д2Лакаматыў144
2018 (2)Д2Белшына135
2019Д2Белшына274
2020Д3Дняпро2440
2021Д2Дняпро1719

Зноскі

  1. Живет такой парень. От Перми до Светлогорска
  2. Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском»
  3. Кирилл Сидоренко покинул “Витебск” и заключил контракт со “Смолевичами-СТИ”
  4. Николай Вайтюховский: “В ближайшее время подпишем контракты с тремя известными игроками по белорусским меркам”
  5. Сидоренко, Сямук, Щербаченя и Костров на просмотре в «Славии»
  6. Сидоренко стал игроком ФК “Белшина”
  7. “Ислочь” подписала нападающего
  8. “Ислочь” отдала нападающего Сидоренко, перешедшего из “Белшины”, в аренду в …Бобруйск
  9. Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули “Ислочь”
  10. Шепелев и Сидоренко пополнили ряды “Днепра-Могилев”
  11. Сидоренко покинул “Днепр”
  12. Кирилл Сидоренко подписал контракт с “Кызыл-Жаром”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Кызыл-Жар
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Амкар Перм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў