wd wp Пошук:

Клеменс Брэнтана

Клеменс Брэнтана (ням.: Clemens Brentano; 9 верасня 1778, Эрэнбрайтштайн — 28 ліпеня 1842, Ашафенбург) — нямецкі паэт-рамантык, навеліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гейдэльбергскага кола рамантыкаў. Абапіраючыся на народнапесенную творчасць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей развіццё рамантычнай паэзіі ў Германія[8]. Лірыка К. Брэнтана, зрабіла пераварот у нямецкай паэзіі, паўплывала на творчасць іншых рамантыкаў, асабліва Г. Гейнэ.

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў пад уплывам Людвіга Ціка. Адыход ад тэматыкі і стылю іенскіх рамантыкаў назіраецца ў рамане «Годві» (1801), камедыі «Понсе дэ Леон» (1804).

Увёў у нямецкую паэзію тэму любоўных пакут, непадуладнага чалавеку ірацыянальнага пачуцця. Найбольшую вядомасць набылі вершы т. зв. рэйнскага цыкла: «Плывец у лодцы», «Вясёлыя музыканты», «Рыбак сядзеў у лодцы» і інш. Верш «Ларэлея» сам нарадзіў народнае паданне, стаў сімвалам рамантычнага мастацтва і натхніў многіх еўрапейскіх паэтаў. З 1810-х г. у творчасці К. Брэнтана ўзмацніліся рэлігійныя пошукі, што адбілася ў духоўных вершах, навелах «Гісторыя сумленнага Касперла і прыгажуні Анерль», «Тры арэхі», «З летапісу вандроўнага шкаляра», у лірычнай драме «Заснаванне Прагі» (1815).

Аўтар сатырычных казак («Казка пра Гокеля і Гінкель» і інш.), оперных лібрэта. Разам з Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклору «Чароўны рог хлопчыка» (па-нямецку: Des Knaben Wunderhorn, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармавання нямецкай паэзіі.

Comödien (1852)

Яго ўплыў зазналі Генрых Гейнэ, Іозеф фон Айхендорф, Жэрар дэ Нерваль, Гіём Апалінер і іншыя еўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай балады «Ларэлей» пра рэйнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага кахання.

Беларускія пераклады

Шэраг вершаў Клеменса Брэнтана пераклаў на беларускую мову Уладзімір Папковіч[9].

Зноскі

  1. 1 2 3 Брентано, Клеменс // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 648.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118515055 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118515055 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  6. Hettner H. Brentano, Clemens // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1876. — Т. 3. — S. 310–313.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118515055 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  8. Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 34—36.
  9. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1842 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Ашафенбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрэнбрайтштайне
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты Германіі
Катэгорыя·Нямецкамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобленцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі