wd wp Пошук:

Людвіг Цік

Людвіг Іаган Цік (ням.: Ludwig Johann Tieck; 31 мая 1773, Берлін — 28 красавіка 1853) — нямецкі пісьменнік, прадстаўнік іенскіх рамантыкаў.

Адукацыя

Вучыўся ва універсітэтах Гале, Эрлангена, Гётынгена (1792—95).

Творчасць

У сентыменталісцкім рамане «Гісторыя спадара Уільяма Ловеля» (1795—96) і інш. адчувальныя ўплывы літаратуры «Буры і націску», англійскага гатычнага рамана. Рамантычны перыяд яго творчасці прадстаўлены «Народнымі казкамі, выдадзенымі Петэрам Лебрэхтам» (т. 1—3, 1797), у якіх выступіў як знаўца чалавечай душы, майстар рамантычнай іроніі. У цэнтры «рамана выхавання» «Вандраванні Франца Штэрнбальда» (1798) праблемы самавызначэння мастака, стасункаў мастацтва і грамадства. У камедыях-казках «Кот у ботах», «Сіняя барада» (абедзве 1797), «Свет навыварат» (1799) і інш. вострая сатыра на феадальныя парадкі, на рамантызм з яго прэтэнзіяй на пераадоленне высокай паэзіяй грубай прозы жыцця. Аўтар зборнікаў «Рамантычныя паэмы» (т. 1—2, 1799—1800), гістарычных аповесцей «Мяцеж у Севенах» (1826) і «Малады сталяр» (1836), рамана «Віторыя Акарамбона» (1840) і інш.

Зноскі

  1. Литературная энциклопедияКоммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929. — Т. 11.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 group of authors Tieck, Johann Ludwig // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 26. — P. 962.
  4. 1 2 3 Bernhardi W. Tieck, Ludwig // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1894. — Т. 38. — S. 251–276.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12989432X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12989432X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам