wd wp Пошук:

Ахім фон Арнім

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арнім.

Карл Іаахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім (ням.: Carl Joachim Friedrich Ludwig von Arnim; 26 студзеня 1781, Берлін21 студзеня 1831, замак Віперсдорф, раён Ютэрборг) — нямецкі пісьменнік, асноўны прадстаўнік (разам з сваім сябрам Клеменса Брэнтана) гейдэльбергскага рамантызму. Яго жонка Беціна (сястра Брэнтана) таксама была пісьменніцай.

Біяграфія

Людвіг Ахім фон Арнім нарадзіўся ў дваранскай сям’і камергера прускага каралеўскага двара і быў прадстаўніком буйнога юнкерства. Дзяцінства Ахіма прайшло ў сямейным палацы ў цэнтры Берліна.

Усё свае жыццё Людвіг прысвяціў збіранні народнай творчасці — песень, басняў, прымавак.

У 18061808 гадах Арнім у суаўтарстве з Клеменсам Брэнтана выдае зборнік народнай творчасці пад назвай «Чароўны рог хлопчыка».

У 1811 годзе фон Арнім пабіраецца шлюбам з сястрой свайго блізкага член Беціне Брэнтана. Беціна фон Арнім стала яго адданым паплечнікам у справе збірання фальклору.

Другую палову свайго жыцця пісьменнік правёў часткова ў Берліне, часткова ва ўласным маёнтку Віперсдорф, дзе сышоў з жыцця ў 1831 годзе.

Творчасць

Аўтар раманаў «Галеча, багацце, злачынства і адкупленне графіні Далёрэс» (1810), «Захавальнікі кароны» (1817, другая частка пасмяротна — 1854), аповесцяў «Ізабела Егіпецкая, першае каханне імператара Карла V» (1812), «Рафаэль і яго суседкі» (1822, апублікаваная ў 1824) і іншых, навел «Апантаны інвалід у фортэ Ратона» (1818) і іншых.

Разам з Брэнтана склаў анталогію народных песень «Чароўны рог хлопчыка» («Des Knaben Wunderhorn») у трох тамах (18051808), якая аказала значны ўплыў на развіццё нямецкай лірыкі XIX стагоддзя[6]. Таксама дапамагае братам Грым у першым выданні іх казак (1814).

Арнім уводзіць фантастыку ў гістарычную навелу («Ізабела Егіпецкая», дзе дзейнічаюць альраўн і голем), якая спалучаецца з дакладнымі гістарычнымі дэталямі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ludwig Achim von Arnim // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 WeChangEd
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  6. М. Рудницкий. Комментарии. — Избранная проза немецких романтиков. В 2-х томах. Т. 2. Пер. с нем. Сост. А. Дмитриева. Москва: Художественная литература, 1979. — С. 416.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нямецкамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1781 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1831 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Драматургі Германіі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных