wd wp Пошук:

Гайдэльбергскі рамантызм

Клеменс Брэнтана
Ахім фон Арнім

Гайдэльбергскі рамантызм (ням.: Heidelberger Romantik) — зборная назва другога пакалення нямецкіх рамантыкаў, мастацка-культурны цэнтр якіх знаходзіўся ў горадзе Гайдэльбергу. Для гэтай літаратурнай плыні ў рэчышчы нямецкага рамантызму ўласцівая цікавасць да праблем веравызнання, нацыянальнай даўніны і фальклорнай творчасці (браты Грым, Іозеф фон Айхендорф, Ахім фон Арнім, Клеменс Брэнтана). Грунтуючыся на міфалагічных ідэях Шэлінга і братоў Шлегеляў, гейдэльбергскія рамантыкі канчаткова сфармулявалі прынцыпы першага навуковага напрамку ў фалькларыстыцы і літаратуразнаўстве — міфалагічнай школы.

Кандыдат філалагічных навук Святлана Малюковіч ахарактарызоўвае гэты этап нямецкага рамантызму наступным чынам:

Познім нямецкім рамантыкам належыць заслуга пераўтварэння ўсёй эстэтычнай культуры. Яны звярнуліся да фальклору, пачалі актыўна выкарыстоўваць фармальныя сродкі народнай песні (рэканструявалі народны верш шляхам замены яго танічнай структуры праз дольнік на сілабатанічную), і гэта ўзмацняла лірычнасць і мілагучнасць верша, рабіла паэтычную мову больш простай і даходлівай[1].

Зноскі

  1. Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 34.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рамантызм
Катэгорыя·Літаратура на нямецкай мове