wd wp Пошук:

Вольга Міхайлаўна Барысевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысевіч.

Вольга Міхайлаўна Барысе́віч (4 ліпеня 1903, г. Порт-Артур — 13 верасня 1947) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр[1].

Біяграфія

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. З 1926 артыстка БДТ-2 (цяпер тэатр імя Я. Коласа). З 1931 года рэжысёр-асістэнт Беларускай студыі оперы і балета, з 1933 года рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Творчасць

Паставіла оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Дж. Расіні (1934), «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана(руск.) бел.» Ж. Афенбаха (1941), «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1945), «Русалка(руск.) бел.» А. Даргамыжскага (1946)[1]. Была суаўтарам лібрэта оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова[2].

Работы Барысевіч адрозніваліся пошукамі сцэнічнай формы, яркай творчай фантазіяй[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Борисевич Ольга Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. Борисевич, Ольга Михайловна (режиссер ; 1903—1947) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Порт-Артуры
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люйшуне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня