wd wp Пошук:

Вера Міхайлаўна Малькова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малькова. Вера Міхайлаўна Малькова (18 сакавіка 1903, г. Тэлаві, цяпер Грузія — 19 мая 1964) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Народны артыст БССР (1949).

Біяграфія

Скончыла ў 1933 годзе Тбіліскую кансерваторыю. З 1933 года ў Грузінскім тэатры оперы і балета. З 1937 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1953—1959 гадах мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады.

Творчасць

Валодала высокім вакальным майстэрствам, прыгожым мяккім голасам цёплага тэмбру. Стварыла шэраг паэтычных вобразаў у нацыянальным рэпертуары: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Вольга («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса), у творах рускай і замежнай класікі — Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Мажэнка («Прададзеная нявеста[ru]» Б. Сметаны), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Чыа-Чыа-сан («Чыа-Чыа-сан[ru]» Дж. Пучыні), Неда («Паяцы[ru]» Р. Леанкавала), сучасных кампазітараў (Наталля ў «Ціхім Доне» I. Дзяржынскага).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Тбіліскай кансерваторыі
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэлаві
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе