wd wp Пошук:

Катхіявар

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Катхіявар (гудж.: કાઠિયાવાડ, хіндзі: काठियावाड़) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Аравійскага мора. Уваходзіць у склад індыйскага штата Гуджарат, вельмі невялікая тэрыторыя Гохла на поўдні паўвострава (каля 1,57 км²) у складзе саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу. Агульная плошча — 61 000 км².

Геаграфія

Паўвостраў Катхіявар амываецца на захадзе, поўдні і ўсходзе Аравійскім морам, на поўначы адлучаны ад астатняй тэрыторыі Гуджарата саланчакамі Качскага Рана. Значную плошчу паўвострава займае рэгіён Саўраштра.

Паверхня сучаснага паўвострава фарміравалася вулканічнымі лавамі. Пазней яна апынулася пад вадою і ўтварала марское плыткаводдзе, на якім назапашваліся асадкавыя пароды. Працэс вызвалення сушы з-пад вады пачаўся пасля заканчэння апошняга ледавіковага перыяду. Прычым, сучасныя свае абрысы Катхіявар набыў толькі ў сярэднявеччы. У выніку тэктанічных зрухаў, што выклікаюць перыядычныя землятрусы, узвышэнне сушы працягваецца і ў нашы дні. Большая частка паўвострава знаходзіцца на ўзроўні каля 180 м, аднак Гірскія горы ўзвышаюцца да 1117 м. З паўночнага ўсходу да цэнтру паўвострава цягнецца вапняковае плато. На поўначы вылучаюцца апустыненыя нізіны і саланчакі Качскага Рана. Для прыбярэжных раёнаў характэрны гліняныя і вапняковыя раўніны, алювіяльныя нізіны, а таксама асобныя лававыя пагоркі.

Клімат трапічны засушлівы. Большая частка ападкаў прыходзіцца на сезон летніх мусонаў. Для забеспячэння насельніцтва і сельскагаспадарчых палеткаў вадою на тэрыторыі паўвострава створана сістэма глыбокіх калодзежаў.

Прырода

Большую частку паўвострава займаюць сухія лісцевыя лясы і ксерафітныя хмызнякі. На прыбярэжных нізінах сустракаюцца мангравыя зараснікі. На поўдні паўвострава захоўваецца знакаміты Гірскі лес, які насяляюць азіяцкія ільвы. Распаўсюджаны капытныя, воўк, паласатая гіена, журавы, дроп, фламінга і інш.

Гісторыя

У 3 тысячагоддзі да н. э. паўвостраў Катхіявар уваходзіў у зону распаўсюджання Індскай цывілізацыі. На яго тэрыторыі месціліся некалькі марскіх портаў, найбуйнейшым з якіх быў Латхал. У сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. быў населены індаарыямі. Дзякуючы адноснай ізаляванасці на паўвостраве да нашых дзён захоўваюцца асобныя племянныя супольнасці. Адно з іх, катхі, дало сучасную назву ўсяму паўвостраву. Землі Катхіявара ўзгадваюцца ў Махабхараце, тут знаходзяцца важныя месцы пілігрымак прыхільнікаў індуізму.

У сярэднявеччы Катхіявар быў заваяваны раджпутамі. Яны стварылі шэраг дзяржаўных аб’яднанняў, што часам уваходзілі ў склад буйнейшых, але захоўвалі аўтаномію. У XVXVIII стст. паўвостраў адыгрываў важную эканамічную ролю на поўначы Індыйскага акіяна дзякуючы пасрэдніцкаму гандлю, вытворчасці бавоўны і ткацтву. У 18031820 гг. катхіяварскія княствы трапілі пад пратэктарат Вялікабрытаніі. У 1947 г. увайшлі ў склад незалежнай Індыі. Да 1960 г. усе яны былі далучаны да Гуджарата. У 1961 г. індыйскія ваенныя сілы захапілі Дыу.

У нашы дні паўвостраў з’яўляецца прамысловым і сельскагаспадарчым рэгіёнам. Развіты вытворчасць нафтапрадуктаў, лёгкая прамысловасць, турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паўвостравы Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Паўвостравы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Гуджарата