wd wp Пошук:

Жураўліныя

Жураўліныя, сапраўдныя жураўлі[1] (Gruidae) — сямейства птушак атрада жураўлепадобных (Gruiformes).

Апісанне

Вялiкiя птушкi з доўгай шыяй, якую ў палёце выцягваюць уперад.

Пашырэнне

З’яўляецца старажытным сямействам, яго ўтварэнне адносяць да заканчэння эпохі дыназаўраў, у часы эацэна 40-60 млн гадоў таму. Бліжэйшымі сваякамі жураўлёў, лічацца пастушковыя жураўлі (Aramidae) і трубачы (Psophiidae), а гістарычнай радзімай амерыканскі кантынент, адкуль жураўлі трапілі спачатку ў Азію, а адтуль у Афрыку і Аўстралію. Жураўлі шырока распаўсюджаныя ў свеце, адсутнічаюць толькі ў Антарктыдзе і Паўднёвай Амерыцы.

Яшчэ ў старажытнасці людзі былі знаёмыя з гэтымі птушкамі, пра што маюцца археалагічныя сведчанні ў выглядзе наскальных малюнкаў у Афрыцы, Аўстраліі і Еўропе.

Сямейства ўключае 4 роды з 15 відамі, з іх на тэрыторыі Беларусі гняздуе 1 від — шэры журавель.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо на зямлi, кладка з 2 яек. Птушаняты вывадкавыя. Палавы дымарфiзм адсутнiчае. Па-за гнездавым перыядам у групах.

Зноскі

  1. Напісанне Жураўлі сапраўдныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.451

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Жураўліныя