wd wp Пошук:

Латхал

Латха́л (гудж.: લોથલ — узгорак нябожчыкаў[1][2]) — археалагічны помнік на месцы старажытнага порта Індскай цывілізацыі ў заліве Хамбхат (Гуджарат, Індыя). Узнікненне датавана каля XXIV стагоддзя да н.э. на месцы развітага паселішча. Выяўлены ў 1954 годзе, першыя раскопкі праводзіліся ў 1955—1962 гадах пад кіраўніцтвам С. Р. Рао з Археалагічнага ўпраўлення Індыі (АУІ).

Гісторыя

Латхальскі штучны вадаём

Латхал адносна невялікі (330×180 м) у параўнанні з іншымі вядомымі гарадамі Індскай цывілізацыі, быў вытворчым і гандлёвым цэнтрам. Праз Латхал імпартавалі заморскія сердалік і медзь, тут іх часткова пераапрацоўвалі (знойдзены прылады для ліцця бронзы) і пастаўлялі ў кантынентальныя землі.

Археолагі выявілі 5 культурных пластоў (2550—2150 гг. да н.э.). Ужо насельнікі найстаражытнейшага V пласта займаліся ганчарствам і гандлявалі з заходнімі гарадамі. Насельнікі апошніх прывабленыя абароненай бухты, а таксама баваўнянымі і рысавымі палямі, перасяляліся ў Латхал і асімілявалі карэнных жыхароў.[3]

На ўзроўні II—IV пластоў выяўлена цагляная цытадэль, падзеленая на вуліцы. На яе тэрыторыі знойдзены 12 ванных пакояў. Рамеснікі апрацоўвалі слановую косць, медзь і бронзу, сердалік, яспіс і крышталь. Вытворчасць ювелірных вырабаў, асабліва караляў, займала значнае месца ў эканоміцы Латхала.

Падчас раскопак на вышыні 4,5 м быў знойдзены штучны вадаём з цэглы (219×37 м), які археолагі першапачаткова вызначылі як док для караблёў. С. Р. Рао думаў, што гэта галоўны доказ наяўнасці актыўнага гандлю з краінамі Персідскага заліва, у тым ліку з Шумерам. Аднак значных доказаў апроч рэшткаў мэблі і пячатак, якія і праўда могуць быць шумерскімі, пакуль не выяўлена. Частка археолагаў схіляецца да думкі, што вадаём быў сховішчам прэснай вады.

Зноскі

  1. Так сама з мовы сіндхі перакладаецца назва паселішча Махенджа-Дара
  2. Rao, 1985, pp. 2-3
  3. Rao, 1985, p. 5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Індыі
Катэгорыя·Харапская цывілізацыя
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гуджарат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле