Сэ́рца Эўро́пы in rock — зборнік песень беларускіх і польскіх выканаўцаў, запісаны ў 2001 годзе.[1]
На вокладцы альбома ў спісе кампазіцый зафарбаваная чорным сёмая песня — да моманту выпуска дыска гурт «КальЯн» адмовіўся ад супрацоўніцтва з БМАgroup з палітычных прычынаў і запатрабаваў прыбраць кампазіцыю са зборніка.