wd wp Пошук:

Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Слабодчыкава. Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава (нар. 17 снежня 1952, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі дырыжор.

Біяграфія

Скончыла ў 1977 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, у 1979 годзе — аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1979—1985 гадах выкладчык кафедры харавога дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 1985—1998 гадах старэйшы выкладчык кафедры харавога дырыжавання, з 1998 года дацэнт кафедры. У 1980 годзе Т. Г. Слабодчыкава арганізавала хор «Акадэмія», з’яўляецца яго мастацкім кіраўніком і дырыжорам.

Навуковая дзейнасць

Аўтар 18 апублікаваных артыкулаў у энцыклапедычным выданні «Лiтаратура і мастацтва Беларусi».

Узнагароды

Узнагароджана граматай Вялікага тэатра СССР за прапаганду класічнай харавой музыкі. Хор «Акадэмія», пад яе кіраўніцтвам, узнагароджаны сярэбранымі медалямі на міжнародных фестывалях у Італіі, Германіі, Чэхіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковічах
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі