wd wp Пошук:

Уладзімір Андрэевіч Кулажанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулажанка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Уладзімір Кулажанка.

Уладзімір Андрэевіч Кула́жанка (10 чэрвеня 1926, в. Косель, Кармянскі раён2 лістапада 2013, Мінск) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. З 1946 на журналісцкай і партыйнай рабоце. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1953) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1959). З 1964 у БДУ, з 1983 у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (у 1983—93 загадчык кафедры).

Навуковыя працы па тэарэтычных праблемах узнаўленчага працэсу на макра- і мікраўзроўні ў сістэме АПК, аграрных і валютна-крэдытных адносінах. Распрацаваў метад эканамічнай ацэнкі зямлі як носьбіта ўрадлівасці, сродку працы і фактару сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995).

Прапагандаваў перавагі рынкавай эканомікі. Меў сталую рубрыку ў газеце «Народная Воля», вёў адмысловую перадачу на Радыё «Свабода». У 1993—1996 гадах уваходзіў у склад ценявога кабінета апазіцыі БНФ, а на прэзідэнцкіх выбарах працаваў у камандзе Зянона Пазняка.

Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Мінскі раён.

Выбраная бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара