wd wp Пошук:

Журавіцкі сельсавет

Жура́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Журавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. 15 ліпеня 1935 года Журавічы атрымалі статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Журавічаў паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хатаўнянскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2342 чалавекі[2], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,0 % — украінцы, 0,3 % — азербайджанцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Доўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кармянскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат