wd wp Пошук:

Стараградскі сельсавет

Старагра́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Стараград.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Задубскага і Хізаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1294 чалавекі[2], з іх 95,9 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стараградскі сельсавет