wd wp Пошук:

Доўскі раён

До́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР, якая існавала ў 1935 годзе.

Гісторыя

Раён утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. У склад раёна ўключаны 15 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Ісканскі, Сялец-Халапееўскі, Хатаўнянскі сельсаветы — з Быхаўскага раёна; Балатнянскі, Журавіцкі сельсаветы — з Кармянскага раёна; Рагоўскі (Рагінскі), Рэкценскі (Ракцянскі) сельсаветы — з Прапойскага раёна; Доўскі, Званецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Свержанскі сельсаветы — з Рагачоўскага раёна. 12 сакавіка 1935 года Рагоўскі (Рагінскі) сельсавет вернуты ў склад Прапойскага раёна. 5 красавіка 1935 года раён перайменаваны ў Журавіцкі раён.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Доўскі раён
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Слаўгарадскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Быхаўскага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Кармянскага раёна