wd wp Пошук:

Ворнаўскі сельсавет

Во́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ворнаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ворнаўскі (Воранаўшчынскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Халапаўка[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 730 чалавек[2], з іх 85,1 % — беларусы, 11,0 % — рускія, 3,0 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Ворнаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе