wd wp Пошук:

Ян Казімір Сапега

Ян Казімір Сапега (? — 22 лютага 1730), дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Генерал-фельдмаршал расійскай службы (1726). 3 роду Сапегаў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Варшавы (да 1685) і Брунсберга (Бранева, 1692). 3 1682 стараста бабруйскі, з 1697 пасол (дэпутат) сойма ад Брэсцкага ваяводства. Удзельнік Паўночнай вайны 1700—1721. Для атрымання дзяржаўных пасад і захавання зямельных уладанняў неаднаразова мяняў палітычную арыентацыю.

У 1702 далучыўся да войска караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II, але неўзабаве перайшоў на бок шведаў. Адзін з ініцыятараў Варшаўскай канфедэрацыі 1704, створанай для дэтранізацыі Аўгуста II і абрання каралём Станіслава Ляшчынскага. Атрымаў шэраг перамог над войскамі Аўгуста II каля Пултуска (1704), Ляхавічаў (12.4.1709), удзельнік няўдалай бітвы каля Каліша (1706). 13.5.1709 разбіты рускімі войскамі каля Лядухава (Украіна). У 1708-09 вялікі гетман літоўскі (прызначаны шведскім каралём Карлам XII). Пасля паразы шведаў у Палтаўскай Бітве 1709 перайшоў на бок рускіх і Аўгуста II і дамогся для сябе амністыі; 11.11.1709 яго 15-тысячнае войска капітулявала каля Брэста і было распушчана. Аднак, страціўшы пасаду гетмана, з канца 1709 з мэтай вяртання гетманскай булавы зноў павёў барацьбу (у 17111713) супраць Аўгуста. У 1713 зноў перайшоў на яго бок і атрымаў амністыю. Выношваў план захопу Карла XII у час яго праезду праз Польшчу з Бендэр (Малдова) у Памор’е і выдачы яго аднаму з кіраўнікоў Сандамірскай канфедэрацыі вялікаму кароннаму гетману А. Сяняўскаму. Але пасля няўдачы гэтай аперацыі быў сам арыштаваы прыхільнікамі Аўгуста II і аддадзены пад суд гетманаў; вызвалены праз заступніцтва крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1714 прапаноўваў Аўгусту II пачаць вайну супраць Расіі ў саюзе са Швецыей і Турцыяй, каб вярнуць Інфлянты. Спрабаваў выкарыстаць у сваіх мэтах барацьбу Віленскай канфедэрацыі 1716 з Саксонскай дынастыяй. У 1720 разарваў адносіны з Аўгустам II.

Намераваўся ажаніць свайго сына Пятра з Марыяй — дачкой расійскага князя Д.Меншыкава, які хацеў з дапамогай Сапегаў атрымаць Курляндскае Земгальскае герцагства (заручыны адбыліся вясной 1726 у Пецярбургу, падарожжа Сапегі ў расійскую сталіцу апісана ў яго дзенніку). Аднак планы Меншыкава не здзейсніліся, і пасля скасавання заручын іх адносіны пагоршыліся. Тым не менш Ян Казімір застаўся пры двары Кацярыны I і захаваў свае пазіцыі пры Пятру II (1727-1730). Удзельнічаў у рабоце вышэйшых дзяржаўных устаноў Расіі. Пасля ссылкі Меншыкава (1727) генерал-губернатар Пецярбурга і Інгрыі. Выступаў за падтрымку Станіслава Ляшчынскага з боку Расіі ў саюзе з Францыяй. Вясной 1728 выехаў у ВКЛ, каб умацаваць пазіцыі Сапегаў у дзяржаве, але беспаспяхова.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1675 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі ў 1730 годзе