wd wp Пошук:

Кодань

Кодань, Кодзень (польск.: Kodeń) — колішні горад, цяпер вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Заходні Буг. Сядзіба гміны Кодань. Насельніцтва 1,9 тыс. чал. (2006).

Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.

Гісторыя

Першыя згадкі пра Кодань адносяцца да кан. XV — пач. XVI стст., калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага і з’яўлялўся часткай уладанняў Сапегаў.[1] У 1511 годзе атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1513 — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з уздзетым мячом».[2] У 15131520 гадах Павел Сапега збудаваў у Коданскім замку гатычную Святадухаўскую царкву. З 1566 горада горад, у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства.

У 16261639 гадах паводле фундацыі Мікалая Сапегі ў Кодані пабудаваны мураваны касцёл Св. Ганны. У пач. XVII ст. у горадзе збудавалі драўляную ўніяцкую царкву (захавалася брама).[1] У 17171773 гадах у Кодані дзейнічала місія езуітаў. 15 жніўня 1723 года адбылася каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Кодзенскай.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.

У XIX ст. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Бельскага павета.

У 1921 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Кодзень // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты Бяльскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кодань
Катэгорыя·Населеныя пункты Люблінскага ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кодань (гміна)