wd wp Пошук:

Дусятас

Дусятас (літ.: Dusetos, традыцыйная беларуская назва — Дусяты) — горад у Зарасайскім раёне Уцянскага павета Літвы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дусятаскай сянюніі. Адзін з самых маленькіх гарадоў Літвы. Насельніцтва 794 чалавека (2010 год)[2].

Геаграфія

Возера Сартай

Размешчаны ў 30 км ад горада Зарасай і ў 134 км ад Вільнюса на беразе возера Сартай[3].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1520 годзе. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі адышоў да Расійскай імперыі. Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй. Да 1917 года насіў назву Дусяты[3].

З 1918 года па 1940 год уваходзіў у склад Літвы. З 1940 года па 1991 года ў складзе Літоўскай ССР, СССР. Правы горада атрымаў у 1950 годзе[3]. З 1950 па 1959 год быў цэнтрам Дусятаскага раёна.

З 1991 года ў складзе Літвы. З 1995 года з’яўляецца цэнтрам аднайменнай сянюніі. У 1999 годзе атрымаў герб.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Дусятаса
Год 1811 1897 1923 1959 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 907 1 278 1 164 1 806 1 600 1 357 1 184 914 794

Эканоміка

У горадзе знаходзіцца конны завод[3].

Славутасці

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 Дусятас на сайце Зарасайскага раёна Архівавана 1 лютага 2016. (літ.)
  3. 1 2 3 4 БЭС

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Зарасайскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дусятаская сянюнія
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных