wd wp Пошук:

Кадзьякскі нацыянальны запаведнік

Кадзьякскі нацыянальны запаведнік (англ.: Kodiak National Wildlife Refuge) — ахоўваемая прыродная тэрыторыя Кадзьякскага архіпелага ў штаце Аляска (ЗША). Займае плошчу 8054,94 км².

Кадзьякскі нацыянальны запаведнік быў створаны ў 1941 г. Штаб-кватэра месціцца ў горадзе Кадзьяк.

У склад запаведніка ўваходзяць астраўныя горныя, раўнінныя і нізінныя тэрыторыі, пакрытыя лугамі, балотамі, лясамі, тундрай і ледавікамі. Па яго тэрыторыі цякуць 7 буйных рэк і каля 100 ручаёў, у якіх нерасцяцца ласасёвыя рыбы. Насельнікамі запаведніка з’яўляюцца буры мядзведзь, лось, алені, бурыя кажаны, андатра, лісы, ластаногія і іншыя сысуны. Налічваецца каля 250 відаў птушак.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кадзьякскі архіпелаг
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП IV
Катэгорыя·Запаведнікі ЗША