wd wp Пошук:

Зубнік балотны

Зубнік балотны[3][4] (Crepis paludosa) — від кветкавых раслін з роду Зубнік (Crepis) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Этымалогія: лац.: paludosa — «балотны»[5].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 30—80 (у выключных выпадках да 120) см, мае цёмныя, моцныя карані. Сцябло голае, чырвона-фіялетавага колеру. Прыкаранёвае і ніжняе лісце падоўжана-яйцападобнай формы, звужаецца ў крылаты зубчасты чаранок, верхняе — ланцэтападобнай формы, сядзячае. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках, сабраных у шчыткападобнае суквецце. Дыяметр кветкавага кошыка 1,5—2,5 см. Плод — сямянка з 10 рабрынкамі, жаўтлявая, з чубком. Чубок 6—7 мм даўжынёй, бялёсы, са слаба-жаўтлявым адценнем.

Распаўсюджанне і экалогія

Азія: Заходняя Сібір, Турцыя; Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чарнагорыя, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія. Насяляе вільготныя цяністыя месцы.

Ва Украіне расце на вільготных лугах, на лясных балотах у Карпатах[4].

Цвіце ў чэрвені—жніўні. Апыляецца пчоламі і мухамі.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев. — С. 378. — 548 с.
  5. Dictionary of Botanical Epithets

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі
Катэгорыя·Зубнік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1794 годзе