wd wp Пошук:

Зубнік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зубнік (значэнні). Зу́бнік[4] (Crepis) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Зубнік балотны (Crepis paludosa). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліны роду Зубнік — шматгадовыя, рэдка двухгадовыя апушаныя (часам голыя) травы вышынёй 5—150 см. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, пустое ў сярэдзіне. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Часам маецца толькі ліце ў прыкаранёвай разетцы.

Кветкі звычайна жоўтага колеру, язычковыя, двухполыя, у шматкевткавых кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 9 відаў. Сустракаюцца вакол жылля ля дарог, на ўзлесках, на абложных землях і пустках.

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Зубнік Паводле базы даных The Plant List, род уключае 252 віды[5]. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Crepis L. (англ.)  (Праверана 18 жніўня 2009)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Crepis (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 4 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Зубнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак