wd wp Пошук:

Ельскі ўніверсітэт

Е́льскі ўніверсітэ́т (англ.: Yale University) — адзін з найбольш вядомых універсітэтаў ЗША, знаходзіцца ў г. Нью-Хэйвен, штат Канектыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амерыканскіх універсітэтаў, т. зв. Лігу плюшчу.

Выпускнікамі ўніверсітэта стала мноства вядомых асоб, у т.л. 52 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 5 прэзідэнтаў ЗША, 13 мільярдэраў і мноства кіраўнікоў краін.

Гісторыя

Ельскі ўніверсітэт быў заснаваны як «Акадэмічная Школа» (Collegiate School) у 1701 годзе пурытанскай суполкай у тагачаснай калоніі Канектыкут, стаўшы трэцяй найстарэйшай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах. Першапачаткова школа дзейнічала ў горадзе Сэйбруку, але праз 15 год была перанесена ў Нью-Хэйвен, другі паводле велічыні горад Канектыкута. У 1718 годзе, у гонар шчодрага фінансавага ўкладу ад тагачаснага кіраўніка Брытанскай Ост-Індскай Кампаніі Элайху Еля, школа атрымала назву «Ельскі Каледж».

Першапачатковай мэтай установы была адукацыя пратэстанцкіх пастараў у тэалогіі і свяшчэнных мовах, але каля 1777 года навучальная праграма пачала надаваць увагу гуманітарным і навуковым дысцыплінам. Каледж таксама паступова пашыраўся, у 1810 годзе была заснавана Медыцынская школа, у 1822 — Школа багаслоўя, у 1843 — Юрыдычная школа. У 1847 годзе заснаванна першай у Злучаных Штатах аспірантуры (Yale Graduate School of Arts and Sciences), якая прапаноўвала бакалаўрам працягваць навучанне па вялікім шэрагу спецыяльнасцей — ад мастацтваў і гуманітарных дысцыплін да прыродазнаўчых і прыкладных навук. Так, на працягу XIX ст. Ельскі Каледж стаў надаваць прафесійныя і навуковыя ступені, у т.л. з першай у ЗША ступенню доктара навук у 1861 годзе, і ў 1887 годзе атрымаў статус універсітэта.

Структура

Ельскі ўніверсітэт уключае дванаццаць падраздзяленняў — Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім заканчваецца атрыманнем ступені бакалаўра; Гуманітарная і навуковая аспірантура (Graduate School of Arts and Sciences), а таксама 10 прафесійных факультэтаў, якія рыхтуюць спецыялістаў у галінах юрыспрудэнцыі, медыцыны, бізнесу, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама тэолагаў, архітэктараў, музыкантаў, мастакоў і акцёраў. Праграмы Ельскага ўніверсітэта вылучаецца сваёй шырынёй і паглыбленасцю. Паводле даўняй традыцыі прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта надае выключную ўвагу навучанню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафесарамі ўніверсітэта.

Кампус

Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінг
Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінга у цэнтры Ельскага кампуса.

Ельскі ўніверсітэт вядомы сваім гатычным кампусам у стылі, характэрным для найстарэйшых амерыканскіх універсітэтаў, што імкнуліся імітаваць слаўныя еўрапейскія ўстановы, як Оксфард і Кембрыдж. Выключэннем з агульнай стылістыкі сталі мастацкія галерэі, два найноўшыя каледжы, а таксама Школа мастацтва і архітэктуры.

Асобна выступае Бібліятэка рэдкіх манускрыптаў Байнэке, якая, апроч Бібліі Гутэнберга, таксама вядома сваёй архітэктурай. Яна пабудаваная з белага мармуру, настолькі тонкага, што часткова прапускае сонечнае святло. Байнэке таксама захоўвае багата старажытных славянскіх і ўсходнееўрапейскіх дакументаў.

Не менш знакамітая Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінга, пабудаваная ў стылі кафедральнага сабора, дзе замест алтара знаходзіцца месца выдачы кніг. Будынак упрыгожаны мноствам скульптур і вітражоў, і захоўвае каля 4 мільёнаў кніг і дакументаў. Галоўная фрэска бібліятэкі, што адлюстроўвае Багародзіцу і апосталаў, вядомая схаванымі на ёй аўтарам сярпом і молатам. Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінга злучана падземны ходам з Бібліятэкай Баса, якая захоўвае яшчэ 150 тысяч тамоў.

Ельскі ўніверсітэт таксама выкупіў і аднавіў вялікую колькасць прыватных дамоў на прылеглай да яго Хілхаўс авеню, які Чарлз Дыкенс, у час візіту ў ЗША ў 1840-х гадах, назваў прывабнейшай вуліцай Амерыкі. Ельскі кампус лічыцца адным з прыгажэйшых акадэмічных кампусаў у ЗША[1].

Вядомыя выпускнікі

Званіца Харкнэс — класічны сімвал Ельскага кампусу
Званіца Харкнэса — класічны сімвал Ельскага кампуса. Музыканты званіцы ажыўляюць будні студэнтаў разнастайнымі мелодыямі: ад Баха да Брытні Спірс.

Зноскі

  1. America’s Most Beautiful College Campuses — Yale University

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў ЗША
Катэгорыя·Ельскі ўніверсітэт
Катэгорыя·З’явіліся ў 1701 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара