wd wp Пошук:

Самуэль Морзэ

Са́муэль Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.

Дзяцінства і адукацыя

Самуэль Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусетс у сям’і географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабет Эн Фінлі Брыз.[3] Бацька Самуэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Федэралісцкай партыі ЗША. Самуэль Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаванне мусіла весціся на федэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.

Пасля Акадэміі Філіпса (Эндовер, Масачусетс) Самуэль Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрымання дадатковых ведаў у рэлігійнай філасофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасці, якія праводзілі Бенджамін Сылмен і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забяспечваў сам — карцінамі. Пасля выпуску з Ельскага каледжа быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.

Тэлеграф

Хоць Морзэ ў першую чаргу звязваюць са стварэннем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.

У 1825 годзе нью-ёркскія ўлады далі ўзнагароджанне памерам $1000 на напісанне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісання партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамоў у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[4] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў змяніць сваю дзейнасць з мастацтва на стварэнне спосаба хуткай перадачы звестак на вялікай адлегласці.[5]

Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарльзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнетызмам. Назіраючы за эксперымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфа.

Зноскі

  1. 1 2 Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  2. Encyclopædia Britannica
  3. Samuel F. B. Morse Архівавана 24 мая 2010.. Праверана 18 чэрвеня 2010. (англ.)
  4. Бэліс, Мэры. Timeline: Biography of Samuel Morse 1791—1872, The New York Times Company, 2009 год (англ.)
  5. Бэліс, Мэры. The Communication Revolution, The New York Times Company, 2009 год (англ.)

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Грын-Вуд
Катэгорыя·Вынаходнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Памерлі ў 1872 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1791 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта