wd wp Пошук:

Кембрыджскі ўніверсітэт

Кембрыджскі ўніверсітэт (англ.: Univérsity of Cámbridge, лац.: Universitas Cantabrigiensis) — па часу заснавання другі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі пасля Оксфардскага і чацвёрты ў свеце; адзін з «старадаўніх універсітэтаў Вялікай Брытаніі і Ірландыі, адзін з найбольш вядомых універсітэтаў свету, член элітнай Групы Расэл.

Універсітэт вырас са збору вучоных людзей горада Кембрыджа, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, у 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі горад Оксфард з-за таго, што Оксфардскі студэнт забіў жыхарку горада. Універсітэты Кембрыджа і Оксфарда часта разам называюць «Оксбрыдж».

Сярод людзей, якія так ці інакш звязаныя з Кембрыджскім універсітэтам, 87 нобелеўскіх лаўрэатаў — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных устаноў свету.

Каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта

У сапраўдны момант Кембрыджскі ўніверсітэт налічвае 31 каледж, тры з якіх прымаюць толькі жанчын (Нью Хол, Ньюнхэм і Люсі Кавендыш). Астатнія 28 каледжаў — змяшаныя. Каледж Магдалены быў апошнім цалкам мужчынскім каледжам і пачаў прымаць жанчын толькі ў 1988 годзе. Два каледжа прымаюць толькі аспірантаў (англ.: post-graduate students) (Клэр Хол і Дарвін), яшчэ чатыры прымаюць пераважна дарослых студэнтаў ці аспірантаў (graduate) (Х’ю Хол, Люсі Кавендыш, Св. Эдмунд і Вулфсан). Астатнія 25 каледжаў прымаюць і студэнтаў, і аспірантаў.

У Кембрыджы ёсць некалькі тэалагічных каледжаў, напрыклад Вэстмінстэрскі каледж і Рыдлі Хол, звязаныя з універсітэтам праз Кембрыджскую тэалагічную федэрацыю.

Спіс каледжаў і гады іх заснавання:

Выбітныя выпускнікі

Зноскі

  1. Table 0b - All students FTE by institution and level of study 2004/05(нявызн.) (Microsoft Excel spreadsheet). Higher Education Statistics Agency. Праверана 1 чэрвеня 2008.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1209 годзе
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Кембрыджскі ўніверсітэт
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Універсітэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Універсітэты Англіі