wd wp Пошук:

Оксфардскі ўніверсітэт

Оксфардскі ўніверсітэт— найстарэйшы англамоўны ўніверсітэт у свеце, а таксама першы ўніверсітэт Вялікабрытаніі. Заснаваны ў 1117 годзе, размешчаны ў горадзе Оксфард, графства Оксфардшыр. Універсітэт складаецца з факультэтаў і 39 каледжаў, а таксама 7 так званых інтэрнатаў — зачыненых навучальных устаноў, якія не маюць статусу каледжа і належаць, як правіла, рэлігійным ордэнам. Усе іспыты, як і большасць лекцый і лабараторных заняткаў арганізаваныя цэнтралізавана, у той час як каледжы праводзяць індывідуальныя заняткі са студэнтамі і семінары.

Прыняцці да ўніверсітэта — бакалаўрыят

У кастрычніку-лістападзе перад пачаткам навучання, абітурыенты падаюць заявы ў каледжы, якія пасля разгляду адзнак і рэкамендацыйных лістоў праводзяць гутаркі — і, у некаторых выпадках, пісьмовыя тэсты. (Школьныя іспыты ў Вялікабрытаніі стандартызаваныя і праводзяцца не вышэйшымі школамі, а цэнтральнымі экзаменацыйнымі камісіямі (англ.: examination boards), акрэдытаванымі дзяржавай). Бо месцы ва ўніверсітэт прапануюцца да таго, як большасць абітурыентаў скончыць школьныя іспыты, студэнты, як правіла, прымаюцца пад той умовай, што іх адзнакі да пачатку навучальнага года будуць не меншыя за дамоўлены бал (англ.: conditional offer). Не дапушчаецца падача заяваў у адзін і той жа год адначасова ў Оксфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты.

Прыняцці да магістратуры і аспірантуры

Для ўступу да магістратуры ці аспірантуры кандыдаты падаюць заявы на адпаведны факультэт.

Гісторыя

Будынак Магдален-каледжа

З X арт. у Салерна, Павіі, Балонні, Парыжы існавалі ўніверсітэты. Там вывучалі астраномію, права, лацінскую гаворку, філасофію, медыцыну, матэматыку. У Англіі справы былі трохі горшыя: нават сярод духавенства было нямала непісьменных. У 1117 г. быў створаны ўніверсітэт, што меў за мэту даць святарам больш поўную адукацыю. Выбар упаў на Оксфард, адзін з наймагутнейшых гарадоў каралеўства. Але толькі за праўленне Генрыха II Оксфард стаў сапраўдным універсітэцкім горадам. Калі з часам праз Оксфард амаль у абавязковым парадку праходзілі члены вышэйшага свету, то ў сярэднявеччы да гэтага было яшчэ далёка. Там навучаліся толькі святары, яны здымалі пакоі ў мясцовых жыхароў і часта былі жабракамі.

В XIII арт. з-за сутычкі між студэнтамі і гарадскім насельніцтвам з Оксфарда ўцёк гурт студэнтаў і прафесараў, якія неўзабаве заснавалі Кембрыджскі ўніверсітэт

Каледжы Оксфарда

(у дужках — год заснавання)

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Кароткая гісторыя ўніверсітэта(нявызн.) (недаступная спасылка). University of Oxford. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2008. Праверана 30 кастрычніка 2007.
  2. Лічбы і факты(нявызн.) (недаступная спасылка). University of Oxford. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 30 April 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1096 годзе
Катэгорыя·Оксфардскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Культура Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы