wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Ігнаценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнаценка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Ігнаценка (нар. 24 кастрычніка 1988, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», гуляў за дубль клуба, а ў сезоне 2007 з’яўляўся і ў асноўным складзе. Сезон 2008 правёў у арэндзе ў шклоўскім «Спартаку», пасля чаго апынуўся на Дальнім Усходе ў складзе каманды Другога дывізіёна Расіі «Сахалін».

У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за шклоўскі «Спартак» і «Смаргонь» у Першай лізе. У 2012 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», у складзе якога правёў паспяховы сезон (8 забітых мячоў).

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», стаўшы такім чынам першым набыццём аўтазаводцаў у міжсезонні. Але пазней жодзінскі клуб умацаваўся іншымі ігракамі, і Дзмітрый пачаў сезон 2013 на лаўцы запасных. У выніку толькі аднойчы выйшаў на поле (8 красавіка 2013 года ў самым канцы сустрэчы з «Дняпром»), і ў красавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Граніт»[3].

У студзені 2014 года, пакінуўшы «Тарпеда-БелАЗ», падпісаў кантракт з дэбютантам Вышэйшай лігі «Слуцкам», але ўжо праз месяц кантракт са случанамі быў разарваны. У выніку ў сакавіку 2014 года чарговы раз далучыўся да «Граніта»[4]. Дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе 2014, а сам з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У Вышэйшай лізе застаўся адным з лідараў мікашэвічцаў, у сезоне 2015 правёў за клуб усе 26 матчаў чэмпіянату. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і далучыўся да «Гарадзеі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. Заставаўся трывалым іграком стартавага складу і ў сезонах 2017—2018.

У студзені 2019 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7]. Не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў за «Шахцёр» толькі ў адным матчы — 15 сакавіка 2019 года ў Кубку Беларусі супраць «Белшыны» (1:0), ў астатніх матчах звычайна нават не трапляў у заяўку. У чэрвені 2019 года пакінуў салігорскі клуб[8].

У ліпені 2019 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[9]. Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе магіляўчан, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2019 года кантракт з «Дняпром» па пагадненні бакоў быў разарваны[10].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у выніку ў лютым падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам»[11]. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў рэчыцкі клуб[12].

У студзені 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[13]. Пакінуў клуб у жніўні 2021 года[14]. У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[15].

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmitri Ignatenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_ignatenko/
  3. Футбол. Полузащитник “Торпедо”-БелАЗа Дмитрий Игнатенко отдан в аренду “Граниту”
  4. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  5. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками “Гранита”
  6. Игнатенко перейдет в «Городею»
  7. Игнатенко подписал контракт с “Шахтером”
  8. Источник: Игнатенко покинул “Шахтер”
  9. “Дняпро” объявил о подписании контракта с Игнатенко
  10. “Дняпро” расторг контракт с Игнатенко
  11. “Спутник” подписал Игнатенко и россиянина Утюжникова
  12. Игнатенко покинул “Спутник”
  13. Игнатенко перешел в «Сморгонь»
  14. Тур 20. Анонс. Осталось десять туров
  15. Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды “Нафтана”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Шклоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Горкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сахалін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта