wd wp Пошук:

Джавані да Верацана

Джавані да Верацана або Джавані да Веразана (італ.: Giovanni da Verrazzano, фр.: Jean de Verrazane; 14851528) — французскі мараплавец італьянскага паходжання, даследчык усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.

Першыя гады жыцця

Джавані да Верацана нарадзіўся ў мястэчку Валь-ды-Грэ́ве на поўдзень ад Фларэнцыі (Фларэнційская рэспубліка). Выхоўваўся ў Фларэнцыі, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Яшчэ маладым чалавекам пераехаў у Д’еп, дзе паступіў на службу Францыі. Некалькі разоў быў у Леванце. Мяркуецца, што ў 1502 г. мог прымаць удзел у экспедыцыі ў Новы Свет.

Першая экспедыцыя

У 1523 г. Францыск I даў яму дазвол на арганізацыю экспедыцыі ў Паўночную Амерыку. Яна фінансавалася французскімі прадпрымальнікамі, зацікаўленымі ў заснаванні калоній і пошуках кароткіх марскіх шляхоў у Ціхі акіян.

У студзені 1524 г. карабель “Дафін” пад камандаваннем Верацана пакінуў Францыю і ўжо да пачатку сакавіка дасягнуў узбярэжжа сучаснай Паўночнай Караліны. Адсюль Джавані да Верацана накіраваўся на поўнач і даследаваў бераг да Новай Шатландыі, якой даў назву Акадыя. Відавочна, Верацана быў першым еўрапейскім вандроўнікам, які ўбачыў бухту Нью-Ёрка. У ліпені 1524 г. экспедыцыя з поспехам вярнулася ў Францыю.

Рапарты Джавані да Верацана да караля мелі перабольшанні і скажэнні. Гэта можна патлумачыць тым, што мараплавец жадаў упэўніць французаў у магчымым праходзе ў Ціхі акіян і патрэбе арганізацыі другой экспедыцыі. Але ў далейшым гэта прывяло да абвінавачванняў Верацана ў падробцы інфармацыі. Акрамя таго, картографы таго часу своеасабліва патлумачылі зробленыя ім адкрыцці і пазначылі іх як працяг Еўрапейскага кантынента.

Другая экспедыцыя

У сакавіку 1528 г. Джавані да Верацана ўзначаліў новую экспедыцыю. Ён даследаваў усходняе ўзбярэжжа Фларыды, пасля чаго накіраваўся ў Вест-Індыю. Карабель кінуў якар ля вострава Гвадэлупа, які здаўся маракам пустынным. Верацана з некалькімі членамі каманды зышоў на бераг, дзе быў атакаваны і забіты індзейцамі-карыбамі. Згодна рапарту выжылых, усе забітыя потым былі з’едзеныя.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Swartz A. Giovanni da Verrazzano // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Giovanni da Verrazzano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Гісторыя Канады
Катэгорыя·Мараплаўцы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1485 годзе
Катэгорыя·Гісторыя ЗША
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Памерлі ў 1528 годзе
Катэгорыя·Падарожнікі Італіі