wd wp Пошук:

Амурскае коркавае дрэва

Аксаміт амурскі, Амурскае коркавае дрэва[3] (Phellodendron amurense) — лістападнае дрэва сямейства рутавых.

Батанічнае апісанне

Плады

Вышыня да 25 м. Ствол укрыты слоем корку. Лісце чараньковае, няпарнаперыстае. Кветкі зеленаватыя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — чорная, ягаднападобная касцянка.

Арэал

Радзіма — Кітай, Далёкі Усход Расіі.

На Беларусі інтрадукаваны ў канцы ХІХ ст. Вырошчваецца ў садах, парках, прысадах уздоўж дарог. У сярэдзіне ХХ ст. ўведзены ў лясную культуру ў Брэсцкай вобласці.

Выкарыстанне

Можа даваць прамысловую сыравіну: корак, драўніну, фарбы, таніны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Рутавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта