wd wp Пошук:

Баабаб

Adansonia digitata

Баабаб (Adansonia digitata) — від трапічнага лісцевага дрэва сямейства мальвовых.

Агульнае

Распаўсюджаны ў саваннах Афрыкі. Дрэва дасягае велізарных памераў — па акружнасці ствол дасягае 45 метраў. Жыве больш 5000 гадоў. Плады баабаба выкарыстоўваюцца, як ежа, а з кары дрэва вырабляюць тканіну.

Некаторыя іншыя віды роду Адансонія (Adansonia) можна сустрэць у розных месцах па ўсім свеце, напрыклад на востраве Мадагаскар або ў Аўстраліі і г.д.

Цікавае

Сцябло баабаба з’яўляецца вялікім рэзервуарам вады, кара дрэва прапітана вільгацю. Вядомы выпадкі калі сланы у пошуках вады атакавлі дрэвы, разбіваючы біўнямі сцябло дрэва. Таксама вядомы выпадак, калі баабаб служыў аўтобусным прыпынкам, у які змяшчалася 30 чалавек.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Мальвавыя
Катэгорыя·Дрэвы