wd wp Пошук:

Пеларгонія

Пеларгонія[3] (Pelargonium) — род раслін з сямейства гераніевыя.

Батанічным апісанне

Шматгадовыя травяністыя або паўхмызняковыя расліны.

Сцёблы прамыя ці паўзучыя, галінастыя.

Лісцінкі прыгожыя, простыя, пальчатыя або пальчата-рассечаныя.

Кветкі разнастайнай афарбоўкі, сабраны ў мала-або шматкветкавыя парасонападобныя суквецці.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы.

Расліны святлалюбныя, непатрабавальныя ў культуры, лёгка пераносяць недахоп вільгаці. Размнажэнне насеннем і чаранкамі. У адкрытым грунце не зімуюць.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Пеларгонія ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.261
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гераніевыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пакаёвыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання