Сі́да[3], таксама Грудніка[3] (Sida) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Род уключае ў сябе, па розных ацэнках, ад 125 да 150 відаў траў і паўкустоў, распаўсюджаных паўсюдна ў трапічных і субтрапічных абласцях планеты. Некаторыя віды таксама могуць расці ва ўмераных шыротах. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана сіда гермафрадытная (Sida hermaphrodita).