wd wp Пошук:

Бераст

Насенне

Бе́раст[3][4], Вяз малы, Вяз грабалісты, Карагач[5], Вяз ліставаты (Ulmus minor ці Ulmus foliacea) — лістападнае дрэва ці куст роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй 10—30 (8—25[6]) м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чаранках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.

Арэал і экалогія

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Распаўсюджаны у Еўропе, Міжземнамор’і, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[6]. На тэрыторыі Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.

Святлолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Поліморфны від[6]. Лёгка ўтварае гібрыды з іншымі відамі роду[6].

Сінонімы

|29|08|2016}}

Выкарыстанне

Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатная для замацавання схілаў. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага дрэва ў садах і парках. Драўніна (асабліва наплывы) выкарыстоўваецца ў сталярнай справе[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 135. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Ulmus suberosa
  5. Вяз. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
  6. 1 2 3 4 5 Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вязавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара