wd wp Пошук:

Грушанка круглалістая

Грушанка круглалістая[3][4] (Pýrola rotundifólia) — від шматгадовых кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Назва

Грушанка круглалістая, бятоніка лесавая[5], грушанка, ландышкі[6], бацвінка, ландыш белы, палявы перац[7], ябланька лесавая, румянка[5].

Арэал

У прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю тэрыторыю Еўропы, Каўказ, Заходнюю і Усходнюю Сібір, Цэнтральную Азію і арктычныя раёны Грэнландыі[8]. На Беларусі пашырана па ўсёй тэрыторыі[9].

Расце пераважна ў хваёвых лясах, іншы раз сярод хмызняку. Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна[9].

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Батанічнае апісанне

Расліна з доўгім галінастым карэнішчам, ад вузлоў якога адыходзяць прыдаткавыя карані. Лісце круглаватае або авальнае, цёмна-эплёнае, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разеткі, не ападае 2—3 гады. Кветанос тупарабрысты, вышынёй 15—35 см, з 1—2 похвеннымі лускападобнымі лісцікамі. Цвіце ў маі — ліпені. Кветкі злёгку няправільныя, адхіленыя, шырокараскрытыя, дыяметрам да 2 см, белыя, з аранжавымі тычынкамі, духмяныя (нагадваюць пах ландыша), па 8—15 у доўгай гронцы. Плод — шарападобная пляскатая каробачка. У наземнай частцы расліны шмат дубільнікаў. Мачагонны і процізапаленчы сродак. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць лісце (збіраюць у чэрвені-ліпені)[9].

Кветкі.

Таксанамія

Від Грушанка круглалістая ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).

  яшчэ 25 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 трыбы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ да 20 відаў
           
  парадак Верасакветныя     падсямейства Monotropoideae     род Грушанка    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Верасовыя     трыба Pyroleae     від
Грушанка круглалістая
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 3 рода  
       

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Грушанка круглалістая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  8. Паводле даных сайта GRIN (гл. картку расліны).
  9. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грушанкавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі