wd wp Пошук:

Процізапаленчыя сродкі

Процізапаленчыя сродкі — лекавыя прэпараты для памяншэння або ліквідацыі запаленчых рэакцый. Падзяляюць на стэроідныя і нестэроідныя.

Да стэроідных адносяць глюкакортыкастэроіды(руск.) бел.гарманальныя прэпараты(руск.) бел. кары наднырачнікаў і іх сінтэтычных заменнікі (гідракартызон, праднізалон і інш.), яны валодаюць моцным імунадэпрэсіўным дзеяннем(руск.) бел.. Стэроідныя процізапаленчыя сродкі выкарыстоўваюць для лячэння міякардытаў, вострых і хранічных нефрытаў, гепатытаў і іншых запаленчых хвароб. Мясцова стэроідныя процізапаленчыя сродкі ўжываюць у дэрматалогіі, афтальмалогіі, отарыналарынгалогіі.

Да нестэроідных процізапаленчых сродкаў адносяць вытворныя карбонавых кіслот, піразалону і аксікаму. З групы карбонавых кіслот найбольш пашыраны саліцылаты (ацэтылсаліцылавая кіслата), вытворныя фенілпрапіёнавай, індалвоцатнай і іншых кіслот. Нестэроідныя процізапаленчыя сродкі, акрамя асноўнага дзеяння, часта выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальныя сродкі(руск.) бел., пры галаўным болі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лекавыя сродкі
Катэгорыя·Запаленне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара