wd wp Пошук:

Грамадзянскі форум

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (руск.: Республиканская общественная молодежная организация «Гражданский форум», англ.: Liberal Youth Organization “Civil Forum”) — беларуская зарэгістраваная незалежная моладзевая арганізацыя — пляцоўка для самарэалізацыі і зносін беларускай моладзі.

Гісторыя

«Грамадзянскі форум» быў створаны ў 1995 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Навасядам[1] і зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі 10 верасня 1996 года. Да парламенцкіх выбараў 2000 года «Грамадзянскі форум» з’яўляўся моладзевай фракцыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[2]. Пасля адмовы выконваць рашэнне партыі байкатаваць выбары[3] АГП парывае стасункі з «Грамадзянскім форумам» і стварае альтэрнатыўную арганізацыю «Моладзь АГП». «Грамадзянскі форум» фактычна робіцца самастойнай арганізацыяй[4]. На гэтых выбарах лідар арганізацыі Уладзімір Навасяд абраны ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасля чаго «Грамадзянскі форум» сумесна з дэпутацкай групай «Рэспубліка» пачынае лабіяваць законапраекты па змене выбарчага заканадаўства, альтэрнатыўнай вайсковай службе, адмене абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ і т. д. (збор подпісаў у іх падтрымку і інфармацыйныя кампаніі)[5]. У ліпені 1999 г. «Грамадзянскі форум» публікуе першы нумар уласнай моладзевай газеты «Моладзевы праспект» [6], якая выходзіла 6 гадоў (зачыненая Міністэрствам інфармацыі ў лістападзе 2005 г.[7]). З 2001 г. у шэрагах членаў «Грамадзянскага форума» афармляецца ініцыятыва стварыць у Беларусі першую ліберальную партыю — Партыю свабоды і прагрэсу (ПСП).

У 2005 годзе Уладзімір Навасяд сыходзіць са сваёй пасады, а старшынёй арганізацыі становіцца Вадзім Ахрэмка. З’езд 28 лістапада 2007 года абірае новага старшыню — члена Цэнтральнай рэвізійнай камісіі «Грамадзянскага форума» Сяpгeя Bapaнкевіча [8].

На з’ездзе 4 лістапада 2012 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стала Ганна Івашкевіч.[9]

У канцы 2012 года з «Грамадзянскага Форума» вылучаецца «БАСС» (руск. «БОСС»; Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання), як новая самастойная арганізацыя.

На з’ездзе 2 лістапада 2014 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стаў Юрый Стукалаў, якi пераабiраўся на гэтую пасаду ў 2016 i 2018 гадах.

Падчас кастрычнiцкага з’езда ў 2020 года новым старшынёй арганiзацыi другi раз за гiсторыю была абрана жанчына — лiдар Гродзенскай гарадской арганiзацыi Маргарыта Савiцкая[10].

Прававы статус

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (РГМА «Грамадзянскі форум») уяўляе сабой самастойную арганізацыю, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні грамадзян для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльны, культурных і іншых праў. Чальцом арганізацыі можа стаць грамадзянін ва ўзросце ад 16 да 31 года, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, які падзяляе яе мэты, прызнае праграму і выконвае патрабаванні Статута. Таксама членам арганізацыі з пісьмовага дазволу бацькоў або законных прадстаўнікоў можа стаць непаўнагадовы грамадзянін.

Міжнароднае супрацоўніцтва

Арганізацыя з’яўляецца паўнапраўным членам Ліберальнага моладзевага руху Еўропы (LYMEC) [11], Міжнароднай федэрацыі ліберальнай моладзі (IFLRY)[12], «Еўрапейскай моладзевай сеткі меншасцей» (European Minority Youth Network — EMYN), а таксама EVS (European Volunteers Service). З 2012 г. Грамадзянскi форум актыўна ўдзельнiчае ў праграме моладзевых абменаў Erasmus Programme. З 2014 г. удзельнiчае ў распрацоўцы моладзевай палiтыкi праз праекты Савета Еўропы[13].

РГМА «Грамадзянскі форум» узнагароджаны аб’яднаннем Еўрапейскіх маладых кансерватараў Кубкам імя М. Тэтчар як лепшая дэмакратычная моладзевая арганізацыя Еўропы ў 1999 годзе [14].

Мерапрыемствы

«Грамадзянскі форум» праводзіць семінары, канферэнцыі, курсы для сваіх членаў, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, моладзевыя лагеры, трэнінгі і ролевыя гульні. Шматлікія мерапрыемствы спецыялізуюцца на навучанні моладзі перадвыбарным тэхналогіям[15]. Дзейнасць арганізацыі таксама накіраваная на абарону правоў студэнтаў, напрыклад 27 жніўня 2006 г. «Грамадзянскі форум» атрымаў афіцыйнае папярэджанне за публікацыю ў сваёй газеце «Моладзевы праспект» артыкулы аб дрэнных умовах у студэнцкіх інтэрнатах[16], а падчас абмеркавання законапраекта аб пазбаўленні студэнтаў некаторых сацыяльных гарантый «Грамадзянскі форум» звярнуўся да студэнтаў Беларусі і правёў акцыю «Дапамажы дэпутату падлічыць» [17]. Штогод арганізацыя і яе рэгіянальныя структуры праводзяць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Магдэбургскаму праву. Сярод іх конкурсы складанняў сярод школьнікаў[18], оксфардскія дэбаты[19], распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў[20]. З моманту свайго стварэння ў 1996 г. арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях[21].

Вынiкi ўдзелу «Грамадзянскага форуму» ў выбарчых кампанiях у Беларусi
Выбарчая кампанiя Колькасць намiнаваных кандыдатаў Колькасць абраных кандыдатаў Найлепшыя вынiкi
Мясцовыя выбары 1999 г. 1 0 Няма дадзеных
Парламенцкiя выбары 2000 г. 1 1 Уладзiмiр Навасяд абраны дэпутатам па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95[22]
Прэзiдэнцкiя выбары 2001 г. - - -
Мясцовыя выбары 2003 г. 15 1 А. Цiмафееў абраны дэпутатам Горацкага раённага Савета дэпутатаў[23]
Парламенцкiя выбары 2004 г. 4 0 Няма дадзеных
Прэзiдэнцкiя выбары 2006 г. - (падтрымка Аляксандра Мiлiнкевiча) - -
Мясцовыя выбары 2007 г. 17 (разам з Партыяй свабоды i прагрэсу) 0 Няма дадзеных
Парламенцкiя выбары 2008 г. 6 (разам з Партыяй свабоды i прагрэсу) 0 У. Навасяд — 2-е месца, 8898 галасоў (23,3 %)

С. Еўдакiмовiч — 3-е месца, 4802 галасы (9,31 %)[24]

Мясцовыя выбары 2010 г. 21 (разам з Партыяй свабоды i прагрэсу) 0 Няма дадзеных
Прэзiдэнцкiя выбары 2010 г. - (падтрымка незалежных кандыдатаў М. Статкевiча, А. Мiхалевiча, Дз. Вуса, сабрана 35 000 подпiсаў) - -
Парламенцкiя выбары 2012 г. 2 0 У. Навасяд — 2-е месца, 6886 галасоў (19,9 %)[25]
Мясцовыя выбары 2014 г. 2 0 Ю. Стукалаў — 3-е месца, 590 галасоў (12,17 %)[26]
Прэзiдэнцкiя выбары 2015 г. - - -
Парламенцкiя выбары 2016 г. 3 0 Ю. Стукалаў — 3-е месца, 3467 галасоў (7,9 %)[27]

У. Навасяд — 4-е месца, 3624 галасы (9,2 %)[28]

Мясцовыя выбары 2018 г. 3 0 Ю. Стукалаў — 3-е месца, 486 галасоў (9,8 %)

А. Лазараў — 3-е месца, 447 галасоў (8 %)[29]

Парламенцкiя выбары 2019 г. 1 0 А. Iрхо — 5-е месца, 504 галасы (1,14 %)[30]
Прэзiдэнцкiя выбары 2020 г. - (падтрымка альтэрнатыўных дэмакратычных кандыдатаў С. Цiханоўскай, В. Бабарыкі, В. Цапкалы) - -

У 2020 г. арганiзацыя заняла актыўную ролю ў Прэзідэнцкіх выбарах ў Беларусі (2020). «Грамадзянскi форум» сабраў больш за 11 000 подпiсаў пад зваротам супраць праўладнай газеты СБ. Беларусь сегодня ў адказ на яе абражлiвую публiкацыю на старонцы Facebook у дачыненнi да беларусаў, што падтрымлiвалi альтэрнатыўных кандыдатаў у Прэзiдэнты[31]. На выбарах «Грамадзянскi форум» арганiзаваў буйную кампанiю незалежнага назiрання, якая ахапiла 40 выбарчых устаноў. Падчас гэтай кампанii былi зафiксаваны шматлiкiя парушэннi, апублiкаваныя ў справаздачы арганiзацыi[32]. У адказ на шматлiкiя рэпрэсii супраць студэнтаў i выкладчыкаў «Грамадзянскi форум» падрыхтаваў калектыўны зварот моладзевых арганiзацый да акадэмiчнага супольнiцтва Беларусi i свету, якi падпiсалi найбуйнейшыя незалежныя моладзевыя арганiзацыi краiны — Маладыя дэмакраты, Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада, Маладыя хрысцiянскiя дэмакраты, Актыўным быць файна — АБФ, Добрая воля, Дзедзiч[33].

Нататкі

Зноскі

  1. Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
  2. На выборы самостоятельно Вечерний Минск N 246 (9055) Архівавана 15 красавіка 2009.
  3. Информационно-аналитический бюллетень Института стран СНГ № 17 от 1.11.2000 Архівавана 15 красавіка 2009.
  4. Коалиция ежа и ужа (Портал Беларусь Сегодня, 12.11.2003) Архівавана 8 сакавіка 2009.
  5. «Гражданский форум» и депутатская группа «Республика» собирают подписи для внесения изменений в избирательный кодекс (Белорусская деловая газета, 21 марта 2003), «Гражданский форум» собрал 27 тысяч подписей против принудительного распределения в РБ (TUT.BY, 9 мая 2001) Архівавана 9 чэрвеня 2009.
  6. Будет новая газета? (Газета «Вечерний Минск», 3 Мая 1999 г.)
  7. Газету «Молодежный проспект» лишили регистрации (Хартыя’97, 18.11.2005)
  8. Civil Forum (article in Wikipedia)
  9. Аня Іівашкевіч — новы старшыня «Грамадзянскага форума»! (Афіц. сайт «Грамадзянскага форума», 09.11.2012)(недаступная спасылка)
  10. Впечатляющие итоги и амбициозные цели: «Гражданский форум» провел Центральный съезд членов организации Архівавана 9 лістапада 2020.
  11. LYMEC Extraordinary Congress: towards a political Europe, Гражданский форум добился членства в LYMEC Архівавана 8 лютага 2009.
  12. The list of IFLRY members. Civil Forum (Belarus) Архівавана 7 лютага 2009.
  13. И ещё немного о молодежной работе: Гражданский форум провёл международный семинар для активистов Беларуси и России Архівавана 9 лістапада 2020.
  14. C днём нараджэння! Форум! (Навіны Беларусі. Грамадзянскі форум, Партыя свабоды і прагрэсу. 10.09.2006) Архівавана 4 лістапада 2014.
  15. Хто на новенькага? (Газета «Звязда», 09.08.2006) Архівавана 6 ліпеня 2011.
  16. Беларусь: Справаздача аб правах чалавека за 2000 год (Мінск, Беларусь. Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі, 26.02.2001 г. Архівавана 18 жніўня 2009., протестуют открытками (Газета «Комсомольская правда в Белоруссии», 08.06.2007(недаступная спасылка)
  17. Зварот і студэнтаў Беларусі (Навіны Беларусі, Грамадзянскі форум, Партыя свабоды і прагрэсу, 15 мая 2007 Архівавана 8 лютага 2009.
  18. «Ну, за… Магдебургское право!» — Вечерний Могилёв — Маніторынг беларускай прэсы — ngo.by, 23.01.2004 Архівавана 13 красавіка 2009.
  19. «Гражданский форум» победил на дебатах в Могилеве (Неофициальный блог членов Республиканской общественной молодежной организации «Гражданский форум» и ее сторонников, 24.01.09) Архівавана 2 сакавіка 2009.
  20. Задержанные в Могилеве активисты отпущены (Неофициальный блог членов Республиканской общественной молодежной организации «Гражданский форум» и ее сторонников, 27.01.09) Архівавана 2 сакавіка 2009.
  21. Аднаму — мандат, другому — аўтамат (Белорусские новости), У другім туры мясцовых выбараў у Магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Архівавана 15 красавіка 2009. — Член «Грамадзянскага форуму» Андрэй Цімафееў стаў дэпутатам Горацкага райсавета
  22. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  23. У другім туры мясцовых выбараў у магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Архівавана 15 красавіка 2009.
  24. Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Архівавана 8 мая 2019.
  25. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года Архівавана 19 кастрычніка 2016.
  26. СВЕДЕНИЯ об итогах выборов в Могилевский городской Совет депутатов 23 марта 2014 г. Архівавана 10 кастрычніка 2020.
  27. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Архівавана 9 кастрычніка 2020.
  28. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Архівавана 15 лютага 2020.
  29. Сообщение об итогах выборов в Могилевский местный совет депутатов Архівавана 20 верасня 2021.
  30. Сведения о результатах голосования по Могилевской области на парламентских выборах в Республике Беларусь 2019 г. Архівавана 30 верасня 2020.
  31. Мининформ ответил на петицию о вынесении предупреждении газете «СБ. Беларусь Сегодня» // Hrodna.life
  32. Черная книга белорусских выборов. Итоги кампании наблюдения от «Гражданского форума» Архівавана 9 лістапада 2020.
  33. AUDEMUS LIBERE. Осмелься быть свободным Архівавана 9 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі