wd wp Пошук:

Маладыя дэмакраты

Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз Маладыя Дэмакраты ўяўляе сабой самастойную моладзевую арганізацыю з Беларусі, у аснове ідэалогіі якой ляжаць хрысціанска-дэмакратычныя каштоўнасці. З 2004 года арганізацыя з’яўляецца сябрам «Youth of the European People’s Party» (YEPP), моладзевай арганізацыі Еўрапейскай Народнай Партыі.

Гісторыя

МХСЗ «Маладыя дэмакраты» быў заснаваны ў 1997 годзе і афіцыйна зарэгістраваны міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Аднак, напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пастанавіў ліквідаваць МХСЗ, падставай для чаго стала ініцыятыва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па шэрагу фармальнасцей. Сапраўднай прычынай пазбаўлення статуса афіцыйна зарэгістраванай арганізацыі стала тое, што МХСЗ ператварылася ў адзін з буйнейшых моладзевых рухаў, і ўдзел Маладых дэмакратаў у ініцыятыўных групах апазіцыйных кандыдатаў, а таксама вулічных маніфестацыях.[1][2][3][4]

У 2002 годзе МХСЗ «МД» прыняў рашэнне аб супрацоўніцтве з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй Беларусі ў якасці яе моладзевай арганізацыі. На працягу сямі гадоў МХСЗ «Маладыя дэмакратуы» узаемадзейнічаў з АГП, аднак на апошнім Кангрэсе МХСЗ, які быў праведзены 22 лютага 2009 года, большасцю галасоў дэлегатаў Кангрэса было прынята рашэнне ажыццяўляць сваю дзейнасць незалежна ад партыі.[5][6] Некаторыя сябры МХСЗ «МД» не падтрымалі гэтага рашэння і, пакінуўшы арганізацыю, засталіся ў існуючай на сенняшні дзень моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Моладзі АГП..

Пасля Кангрэса 2009 года, на якім апрача ўсяго астатняга, было прынята рашэнне падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча ў якасці кандыдата на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах,[7] сябрамі МХСЗ «МД» была прадпрынята чарговая спроба атрымаць афіцыйны статус, дзеля чаго ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі пададзены ўсе неабходныя дакументы. Аднак Міністэрствам юстыцыі было адмоўлена ў рэгістрацыі, у сваю чаргу, Вярхоўны суд падтрымаў гэта рашэнне.[8][9]

Удзел у палітычным працэсе Беларусі

2000 год — незалежнае назіранне за ходам парламентскіх выбараў пад эгідай АБСЕ МХСЗ «МД» падтрымалі рашэнне большасці дэмакратычных арганізацый Беларусі прыняць актыўны ўдзел у «Байкоце» нячэсных і недэмакратычных парламентскіх выбараў.

2001 г. — арганізацыя і ўдзел у кааліцыі пад назвай «Пераменаў»[10], у якую таксама ўвайшлі «Малады Фронт», «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў», «Асацыяцыя маладых прадпрымальнікаў», «Маладая Грамада», «Моладзь АГП», «Беларуская асацыяцыя маладых палітыкаў». Члены МХСЗ прынялі актыўны ўдзел у рабоце штаб-кватэр, незалежным назіранні, мабілізацыйных кампаніях, ініцыятыўных групах дэмакратычных кандыдатаў — Алеся Ярашука і Уладзіміра Ганчарыка.[11]

2003 год — актыўны ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы ў якасці кандыдатаў, валантэраў і менеджараў. Некалькі членаў МХСЗ МД сталі дэпутатамі мясцовых саветаў у Магілеве, Рагачове і іншых беларускіх гарадах.

2006 год на прэзідэнтскіх выбарах МХСЗ МД актыўна падтрымліваюць Аляксандра Мілінкевіча, як адзінага кандыдата ад беларускай апазіцыі. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў сябры МХСЗ прынялі ўдзел у «Джынсавай Рэвалюцыі», а адзін з членаў арганізацыі стаў адным з лідараў, а пасля і сімвалам наметавага гарадка, прастаяўшага некалькі дзён каля палаца Рэспублікі на пляцы Каліноўскага (Кастрычніцкай плошчы) у Мінску. Дзесяц членаў МХСЗ МД былі арыштаваны ў працэсе захопу наметавага гарадка ў ноч на 24 сакавіка.

2008 год. На парламентскіх выбарах 2008 г. 3 член МХСЗ МД увайшлі ў адзіны спіс кандыдатаў ад апазіцыі, у якім увогуле налічвалася 110 кандыдатаў. Гэта Алесь Шумкевіч — у Маладзечне, Ганна Ягорава — у Мінску, Артур Цурбакоў у Гомеле. Але ж па афіцыйным вынікам ні водны з апазіцыйных кандыдатаў не змог прайсці ў парламент, месцы ў якім атрымалі партыі і непартыйныя кандыдаты ад прэзідэнта. Так, Алесь Шумкевіч атрымаў 5566 галасоў выбаршчыкаў, альбо 10,39 % ад усіх прагаласаваўшых у горадзе Маладзечна.

Лістапад 2009 г. — удзел у стварэнні і членства ў «Беларускім Незалежніцкім Блёку»

З моманта заснавання арганізацыі вялікая колькасць актывістаў МХСЗ МД падпалі пад рэпрэсіі з-за сваей дзейнасці і актыўнай жыццевай пазіцыі.

Кіраўніцтва арганізацыі

Папярэднія лідары:

Цікавыя факты

Зноскі

  1. http://www.charter97.org/bel/news/2003/06/09/net
  2. http://www.br.minsk.by/print.php?article=18937 Архівавана 6 сакавіка 2016.
  3. http://spring96.org/be/news/489
  4. http://www.kz.kp.ru/2003/05/13/doc1120/(недаступная+спасылка)
  5. http://www.nashaniva.by/index.php?c=ar&i=24040(недаступная+спасылка)
  6. http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=102&news=35131 Архівавана 2 красавіка 2015.
  7. http://n-europe.eu/news/2009/02/24/mkhss_«molodye_demokraty»_prisoedinyatsya_k_dvizheniyu_milinkevicha Архівавана 2 красавіка 2015.
  8. http://telegraf.by/in_belarus/41209.html(недаступная+спасылка)
  9. http://www.udf.by/index.php?newsid=2072
  10. http://belaruselections.info/archive/2001/chronicle/0031442/
  11. http://belaruselections.info/archive/2001/monitoring/0038981/
  12. http://bdg.by/ru/140/30/2924/ Архівавана 14 мая 2009.
  13. http://naviny.by/rubrics/politic/2008/08/12/ic_news_112_295465/
  14. http://www.qwas.ru/belarus/ucpb/id_114238/
  15. http://telegraf.by/in_belarus/33126.html(недаступная+спасылка)
  16. http://naviny.by/rubrics/politic/2009/05/11/ic_news_112_311046/
  17. http://kp.by/daily/24292/486799/(недаступная+спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі