wd wp Пошук:

Аляксей Анатольевіч Міхалевіч

Алесь (Аляксей) Анатольевіч Міхалевіч (нар. 15 траўня 1975 г., Мінск, Беларуская ССР) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе,палітвязень Беларусі, вязень сумлення, адвакат Чэшскай палаты адвакатаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (тады — Акадэміі навук БССР). Вучыўся ў матэматычнай школе № 19 г. Мінска, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «палітолаг-юрыст». Падчас вучобы ва універсітэце ўзначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў — грамадскую арганізацыю, якая абараняе правы навучэнцаў беларускіх ВНУ. Стажыраваўся ў Варшаўскім (Польшча) і Оксфардскім (Англія) універсітэтах.

У 1997 годзе, па сканчэнні універсітэта, стварыў і ўзначаліў арганізацыю, якая займалася маладзёжнымі абменамі і турызмам і дзякуючы якой больш за 2000 маладых людзей здолелі наведаць краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

З 2000 года працаваў намеснікам дырэктара, генеральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спецыялізавалася на турыстычным бізнесе. У сувязі з удзелам кіраўніка прадпрыемства ў парламенцкіх выбарах 2004 года сама кампанія стала аб’ектам шматлікіх праверак і інспекцый. Сёмая праверка прывяла Алеся Міхалевіча да рашэння пакінуць пост генеральнага дырэктара СП «Аркадыя».

З 2005 г. — антыкрызісны ўпраўляючы, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ.

У 2007—2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане.

У 2008—2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюза.

З 2010 года — дырэктар Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг.

У маі 2013 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі» ў Польскай акадэміі навук[1] і быў зацверджаны ў званні доктара паліталогіі.[2]

У верасні 2020 года ўвайшоў у пашыраны склад Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі.

Палітычная дзейнасць

У 2004—2008 гг. — намеснік старшыні партыі БНФ. Пасля вылучэння на пост старшыні партыі ў 2008 г. і прапановы праграмы па яе рэфармаванні выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва[3].

З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савета Мінскай вобласці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. У той жа час — выдавец газеты «Рэгіён» (г. Мар’іна Горка Мінскай вобласці), ініцыятар шэрагу рашэнняў па пашырэнні паўнамоцтваў органаў мясцовага самакіравання.

24 жніўня 2010 г. узначаліў аб’яднанне «За мадэрнізацыю», пасля перарэгістраванае ў Чэхіі як «Асацыяцыя за мадэрнізацыю».[4]

Прэзідэнцкія выбары 2010 года

27 студзеня 2010 года публічна абвясціў аб пачатку сваёй кампаніі па вылучэнні на пост прэзідэнта Беларусі ў якасці незалежнага кандыдата.

27 мая 2010 года Міхалевіч прадставіў тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы «Беларусь: стратэгія эвалюцыі». Праграма ўключала ў сябе тры асноўных падзелы: эканамічны рост, эфектыўная дзяржава і актыўнае грамадства.[5]

27 верасня 2010 года ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі РБ была зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Міхалевіча ў прэзідэнты. Колькасць ініцыятыўнай групы палітыка склала 1795 чалавек.[6]

25 кастрычніка ініцыятыўная група пераадолела рубеж у 100 000 подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.[7] Выніковая колькасць сабраных подпісаў склала 120 531, з якіх ЦВК было прынята 111 399.[8]

18 лістапада Міхалевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.[9] Згодна з выніковымі звесткамі ЦВК, Міхалевіч атрымаў падтрымку 1,02 % усіх выбаршчыкаў, што амаль у два разы меншая за колькасць людзей, якія падпісаліся ў падтрымку яго вылучэння.[10]

Афіцыйныя вынікі галасавання не былі прызнаныя назіральнікамі АБСЕ[11], Еўрапейскім саюзам[12],ЗША[13], а таксама выклікалі крытыку з боку ААН[14].

Праз некалькі дзён пасля выбараў, у эфіры Першага канала расійскага тэлебачання быў паказаны ролік, зроблены схаванай камерай на 48 выбарчым участку Мінска. У роліку член выбарчай камісіі некалькі разоў удакладняе ў калегаў, куды класці бюлетэнь з голасам за Міхалевіча, пры тым, што паводле афіцыйных дадзеных, на гэтым участку за яго ніхто не прагаласаваў.[15]

Храналогія пераследу

Затрыманы 19 снежня 2010 г.у Мінску за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Змешчаны у СІЗА КДБ. Правёў у следчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся па крымінальнай справе «арганізацыя масавых беспарадкаў» артыкул 293 КК РБ.[16]

11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Міхалевіча вязнем сумлення.[17]

Пасля вызвалення з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызвалення стала дадзенае пад катаваннямі згода на наступнае супрацоўніцтва са спецслужбамі[18].У ходзе выступлення, Міхалевіч заявіў пра разрыў гэтай дамовы і пра намер праінфармаваць Камітэт супраць катаванняў ААН пра абставіны свайго затрымання і знаходжання ў следчым ізалятары КДБ.[19]

У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. 23 сакавіка 2011 года Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.[20] У адказ беларуская пракуратура абвясціла Міхалевіча ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, які цэнтральны офіс арганізацыі ў выніку адмовіўся выконваць як палітычна матываваны.[21]

У эміграцыі Міхалевіч заняўся акадэмічнай дзейнасцю і інфармаваннем міжнароднай супольнасці аб становішчы палітвязняў у Беларусі. Вядома, што ён выступіў з лекцыямі па палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў шэрагу паўночнаамерыканскіх і заходнееўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў, у прыватнасці, у універсітэтах Таронта, Нью-Ёрка, Манрэаля, Маастрыхта, Прагі і іншых гарадоў.[22][23]

У кастрычніку 2014 года Міхалевіч звярнуўся з просьбай аднавіць яго сяброўства ў партыі БНФ у адмысловым лісьце да дэлегатаў партыйнага з’езду. Нягледзячы на супраціў старшыні партыі Аляксея Янукевіча, з’езд большасцю галасоў прагаласаваў за задавальненне дадзенага запыту.[24]

Вяртанне ў Беларусь

8.09.2015 вярнуўся ў Беларусь з вымушанай эміграцыі[25].Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, нягледзячы на свой статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках, выехаўшы ў Мінск на прамым цягніку з Вільні. У ходзе праходжання пашпартнага кантролю на станцыі Гудагай Міхалевіч быў затрыманы беларускімі памежнікамі як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку, аднак праз некалькі гадзін быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе з абавязацельствам з’явіцца на допыт у Следчы камітэт.[26] Каментуючы прычыны вяртання з палітычнай эміграцыі, Міхалевіч паведаміў пра сваё жаданне уз’яднацца з сям’ёй і нагадаў, што даўно абяцаў вярнуцца ў Беларусь пры ўмове вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.[27]

Па прыбыцці ў Мінск Міхалевіч падаў хадайніцтва аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, у чым яму было адмоўлена. Такім чынам, ён застаецца адзіным абвінавачаным па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.[28]

Асабістае

Алесь Міхалевіч з юнацтва захапляецца рок-музыкай (The Beatles, The Doors, Deep Purple; «ДДТ»; «Н. Р. М.», «Крама», «Нейра Дзюбель») і гістарычнай літаратурай. Гуляе ў сквош і настольны тэніс. Акрамя родных беларускай і рускай, таксама вольна валодае польскай і англійскай мовамі, вывучае нямецкую.

Радавы запасу УС РБ (не праходзіў тэрміновую службу па прычыне блізарукасці сярэдняй ступені).

Жанаты, бацька дзвюх дочак. Жонка Мілана — настаўнік англійскай мовы. Дочкі: Леся, 2000 года нараджэння, і Алёна, 2009 года нараджэння.

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.profi-forex.by/news/entry5000019256.html На какую тему писал Алесь Михалевич докторскую диссертацию?
  2. http://naviny.by/rubrics/society/2013/05/11/ic_news_116_416493 Архівавана 2 мая 2016. Алесь Михалевич защитил докторскую в Польше
  3. Інтэрв’ю газеце «Салідарнасць»
  4. http://belapan.com/archive/2010/08/24/406235/ Архівавана 6 красавіка 2016. Претендент на пост президента Беларуси Алесь Михалевич возглавил союз «За модернизацию»
  5. https://news.tut.by/politics/171533.html Архівавана 9 сакавіка 2016. Михалевич представил тезисы предвыборной программы
  6. https://web.archive.org/web/20110706163957/http://www.rec.gov.by/pdf/prb2010/6.pdf
  7. https://news.tut.by/politics/201382.html Архівавана 4 сакавіка 2016. Алесь Михалевич собрал 100 тысяч подписей
  8. http://belapan.com/archive/2010/11/18/427536/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Кандидатами в президенты Беларуси зарегистрированы 10 человек
  9. http://www.interfax.by/news/belarus/1083122(недаступная+спасылка) ЦИК Беларуси зарегистрировал А.Михалевича кандидатом в президенты
  10. http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PRB-sved21.pdf Архівавана 3 мая 2016. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам Президента Республики Беларусь 19 декабря 2010 года
  11. http://www.dw.com/ru/%D0%BE%D0%B1%D1%81%D0%B5-%D0%BD%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%B5%D1%82-%D0%B2%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%8B-%D0%B2-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8-%D1%81%D0%BE%D0%BE%D1%82%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%82%D0%B2%D1%83%D1%8E%D1%89%D0%B8%D0%BC%D0%B8-%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC/a-6361790
  12. http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/EN/foraff/118650.pdf
  13. http://naviny.by/rubrics/politic/2010/12/21/ic_news_112_357776 США не признали итоги выборов в Беларуси и требуют освобождения задержанных
  14. http://bdg.by/news/politics/13452.html ООН настаивает на освобождении политзаключенных
  15. https://www.1tv.ru/news/2010-12-24/135836-belorusskiy_tsentrizbirkom_ofitsialno_ob_yavil_o_pobede_aleksandra_lukashenko
  16. http://naviny.by/rubrics/society/2011/01/06/ic_news_116_358792 Число обвиняемых в массовых беспорядках 19 декабря выросло до 25 человек
  17. БЕЛАРУСЬ ПРИЗЫВАЮТ ОСВОБОДИТЬ УЗНИКОВ СОВЕСТИ, ЗАДЕРЖАННЫХ В СВЯЗИ С ПРОТЕСТАМИ ПОСЛЕ ВЫБОРОВ(руск.) . Amnesty International (11 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2021.
  18. http://nashaniva.by/?c=ar&i=155990
  19. http://www.belmarket.by/ales-mihalevich-razorval-soglashenie-s-kgb-i-budet-obrashchatsya-v-komitet-protiv-pytok-oon
  20. http://www.belmarket.by/ales-mihalevich-poluchil-politicheskoe-ubezhishche-v-chehii Алесь Михалевич получил политическое убежище в Чехии
  21. https://telegraf.by/2012/07/mihalevicha-isklyuchili-iz-centralnoi-bazi-interpola Михалевича исключили из центральной базы Интерпола
  22. http://www.newswire.ca/news-releases/media-advisory---exiled-belarusian-presidential-candidate-ales-michalevic-to-visit-toronto-509145131.html Архівавана 23 ліпеня 2018.
  23. http://mikhalevich.livejournal.com/29691.html
  24. https://news.tut.by/politics/419202.html Архівавана 16 кастрычніка 2014. Экс-кандидата в президенты Алеся Михалевича восстановили в Партии БНФ
  25. http://nashaniva.by/?c=ar&i=156059
  26. http://www.bbc.com/russian/international/2015/09/150908_belarus_opposition_mikhalevich_return Экс-кандидат в президенты Белоруссии вернулся домой в статусе обвиняемого
  27. http://www.newsru.com/world/08sep2015/ales.html В Белоруссии задержали бывшего кандидата в президенты при попытке вернуться на родину
  28. http://belsat.eu/ru/news/ugolovnoe-delo-protiv-alesya-mihalevicha-priostanovili/ Уголовное дело против Алеся Михалевича приостановили

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэпутаты Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2010)
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Палітычныя эмігранты
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Імігравалі ў Чэхію з Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа